Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства ўнутраных спраў да 30 чэрвеня праводзяць грамадскае абмеркаванне па пытанні ўвядзення абмежаванняў на прымяненне піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння III класа небяспекі (у тым ліку падкласа небяспекі ІІІа) па месцы і часе іх выкарыстання.

Даведка

За перыяд калядных і навагодніх святаў у выніку выкарыстання грамадзянамі піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння ў 2019 годзе адбылося 34 няшчасныя выпадкі (траўмаваны 34 чалавекі, з іх 11 дзяцей). Прычынай усіх атрыманых траўмаў з’явілася не дрэнная якасць піратэхнічных вырабаў, а парушэнне правілаў бяспекі пры іх выкарыстанні.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з Міністэрствам унутраных спраў праводзіць аналіз мэтазгоднасці ўвядзення наступных абмежаванняў па ўжыванні піратэхнічных вырабаў:

устанаўленне (з улікам вынікаў грамадскага абмеркавання) у населеных пунктах месцаў, дзе забаронена выкарыстанне піратэхнічных вырабаў або вызначэнне пераліку спецыяльных месцаў (раёнаў, пляцовак), якія знаходзяцца па-за прыдамавымі тэрыторыямі, дзе будзе дазволена выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы бытавога прызначэння III класа небяспекі (у тым ліку падкласа небяспекі ІІІа), а таксама правядзенне юрыдычнымі асобамі феерверкаў з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў IV і V класаў небяспекі;

увядзенне на дзяржаўным (мясцовым) узроўні абмежавання на выкарыстанне піратэхнічных вырабаў з 22 да 6 гадзін і рэгламенту працягласці правядзення феерверкаў.

Абгрунтаваныя заўвагі і прапановы просім накіроўваць па e-mail: gornadzor@tut.by або тэлефоне (8017)212-43-60.

Гродзенскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации