Не сакрэт, што дзе б чалавек ні знаходзіўся, яго заўсёды цягне дадому.
Асабліва гэта адчуваюць ваеннаслужачыя тэрміновай службы. Так, армія хоць і дае пэўныя навыкі і магчымасці жадаючым, але вяртанне да сям’і, сяброў, звыклага жыцця чакае кожны салдат.
Армія – гэта школа жыцця. Там дастаткова часу, каб у многім разабрацца, асэнсаваць, шмат чаму навучыцца. А гэта не толькі вытрыманасць, вынослівасць, самадысцыпліна, уменне падпарадкоўвацца іншым і выконваць загады. Армія – школа самастойнасці.
Галоўнае ў нясенні службы – выкананне задач па прызначэнні, вучоба, авалоданне вайсковымі спецыяльнасцямі. Салдат вучыцца пастаянна. У першы месяц пасля прызыву ён асвойвае азы вайсковай навукі, страявую падрыхтоўку. Потым пачынаецца тэарэтычнае вывучэнне спецыяльнасці, а ў далейшым ідзе замацаванне, адточванне ўменняў і навыкаў.
20 лістапада для пастаноўкі на воінскі ўлік ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна прыбылі шэсць салдат, якія дэмабілізаваліся з 74-га асобнага палка сувязі Заходняга аператыўнага камандавання. Тут іх сустракалі бацькі і родныя. Са словамі прывітання да юнакоў звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец:
– Гэты год з’яўляецца юбілейным, мы адсвяткавалі 100-годдзе Узброеных Сіл. Менавіта ў гэтым годзе мы ўводзім традыцыю ўрачыста сустракаць ваеннаслужачых, якія выдатна адслужылі, дэмабілізаваліся і прыбылі на пастаноўку на ўлік. Хачу сказаць вам дзякуй, за тое, што выканалі свой абавязак дастойна.
Асабліва былі адзначаны два ваеннаслужачыя – радавыя Ягор Залеўскі і Дзяніс Якаўчык.
Ягор атрымаў грамату за разумную ініцыятыву, стараннасць і адзнаку па службе пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.
У арміі есць такі від заахвочвання, як фатаграфія салдата каля разгорнутага Баявога Сцяга воінскай часц. Баявы Сцяг – сімвал воінскага гонару, доблесці і славы, ён з’яўляецца напамінам кожнаму ваеннаслужачаму аб свяшчэнным абавязку аддана служыць Радзіме, абараняць яе мужна і ўмела. Дзяніс першы на Дзятлаўшчыне за шмат гадоў, хто атрымаў такое фота.
Генадзь Суравец падзякаваў бацькам юнакоў, якія выхавалі, падрыхтавалі надзейных маладых людзей.
Камісар пажадаў хлопцам знайсці сваю дарогу ў жыцці і з поспехам крочыць па ёй.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…