Выязны прыём у Дзятлаве правядзе 30 сакавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч

Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі правядуць у сакавіку выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах.

Так, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Васіль Герасімаў правядзе прыём у Драгічыне 5 сакавіка і ў Пінску — 19 сакавіка. Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка прыме жыхароў рэгіёна ў Жлобіне 6 сакавіка. У гэты ж дзень у Чавусах асабісты прыём правядзе памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. У Полацку 13 сакавіка адбудзецца прыём грамадзян памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці Аляксандрам Субоціным. Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка 14 сакавіка будзе праводзіць прыём у Іўі; начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў — у Мар’інай Горцы. У Навагрудку 15 сакавіка выязны прыём правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. У Крупках 20 сакавіка пройдзе сустрэча з памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Мінскай вобласці Ігарам Яўсеевым. Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Уладзімір Карпяк правядзе сустрэчу ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска 21 сакавіка. У гэты ж дзень у Ашмянах прыме грамадзян памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка. У Магілёўскім раёне 23 сакавіка правядзе сустрэчу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў. Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка прыме жыхароў рэгіёна ў горадзе Карма 27 сакавіка. На наступны дзень, 28 сакавіка, выязныя прыёмы правядуць: у Светлагорску — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Дзмітрый Барабанаў; у Маладзечне — начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Андрэй Мацельскі. Начальнік галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Жанна Цішчанка прыме грамадзян у Круглым 29 сакавіка.

Выязны прыём у Дзятлаве правядзе 30 сакавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах.

БЕЛТА

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

2 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

2 часа ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

2 часа ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

3 часа ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

3 часа ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

3 часа ago