Categories: Падзеі

Выяўлены парушэнні на «Лідскім хлебазаводзе»

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праверкі філіяла «Лідскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам» устаноўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Так, філіялам у 2014 годзе затраты, звязаныя з мадэрнізацыяй асноўных сродкаў на суму 14,2 тысячы рублёў аднесены на сабекошт выпускаемай прадукцыі, а не на павелічэнне кошту аб’ектаў асноўных сродкаў.

У студзені-чэрвені 2017 года налічвалася амартызацыя па адным з аб’ектаў асноўных сродкаў, які знаходзіцца ў прастоі з сакавіка 2016 года. У выніку затраты па вытворчасці прадукцыі за студзень-чэрвень 2017 года зменшаны на 9,1 тысячы рублёў, што прывяло да даналічаных падаткаў у бюджэт.

У ходзе праведзенага аналізу кошту таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых філіялам у 2014-2017 гадах у пасрэдніцкіх структураў, і кошту набыцця пасрэдніцкімі структурамі дадзеных тавараў у пастаўшчыкоў розніца склала 421,3 тысячы рублёў.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па фактах выяўленых парушэнняў 9 вінаватых службовых асобаў філіяла «Лідскі хлебазавод» аштрафаваны на агульную суму 713 рублёў, філіял «Лідскі хлебазавод» — на суму 12247 рублёў.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы. Узбуджана 7 крымінальных спраў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

8 часов ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

9 часов ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

9 часов ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

10 часов ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

12 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

13 часов ago