Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праверкі філіяла “Лідскі хлебазавод” ААТ “Гроднахлебпрам” устаноўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Так, філіялам у 2014 годзе затраты, звязаныя з мадэрнізацыяй асноўных сродкаў на суму 14,2 тысячы рублёў аднесены на сабекошт выпускаемай прадукцыі, а не на павелічэнне кошту аб’ектаў асноўных сродкаў.

У студзені-чэрвені 2017 года налічвалася амартызацыя па адным з аб’ектаў асноўных сродкаў, які знаходзіцца ў прастоі з сакавіка 2016 года. У выніку затраты па вытворчасці прадукцыі за студзень-чэрвень 2017 года зменшаны на 9,1 тысячы рублёў, што прывяло да даналічаных падаткаў у бюджэт.

У ходзе праведзенага аналізу кошту таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых філіялам у 2014-2017 гадах у пасрэдніцкіх структураў, і кошту набыцця пасрэдніцкімі структурамі дадзеных тавараў у пастаўшчыкоў розніца склала 421,3 тысячы рублёў.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па фактах выяўленых парушэнняў 9 вінаватых службовых асобаў філіяла “Лідскі хлебазавод” аштрафаваны на агульную суму 713 рублёў, філіял “Лідскі хлебазавод” — на суму 12247 рублёў.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы. Узбуджана 7 крымінальных спраў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации