Categories: Падзеі

Выпускны баль: «Новая хваля-2015»

Сёлета, у Год моладзі і 70-годдзе Вялікай Перамогі, школьны выпускны вальс прагучаў для 175 юнакоў і дзяўчат Дзятлаўшчыны.

На плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве адбыўся раённы выпускны баль пад назвай «Новая хваля-2015» —  свята маладосці, сяброўства, прыгажосці. Актыўныя, ініцыятыўныя, крэатыўныя, юныя інтэлектуалы і спартсмены, даследчыкі, лідары моладзевага руху — яны развіталіся са школай, каб  пачаць новы  этап жыцця.
Наказ ісці па жыццёвай дарозе годна юнакі і дзяўчаты атрымалі ад сваіх педагогаў, бацькоў, сяброў. Ад раённага выканаўчага камітэта словы наказу прагучалі ад старшыні райвыканкама Івана Іосіфавіча Крахмальчыка. Звяртаючыся да выпускнікоў, ён, у прыватнасці,  адзначыў:
— Перад вамі адкрываецца дарога ў будучыню і магчымасць рэалізаваць у жыцці ўсе вашы светлыя задумкі і мары. У гэтым вам дапамогуць моцная воля, цвёрды характар, цярплівасць і мужнасць.
Для кожнага з вас надыходзіць адказная пара, калі вы павінны вырашыць свой далейшы лёс, вызначыць свой жыццёвы шлях.
Вы станеце па-сапраўднаму дарослымі, самастойнымі людзьмі, і ўжо многія пытанні будзеце вырашаць самастойна, адказваючы за свае ўчынкі.
Паважайце ўсялякую працу. Выберыце сабе прафесію па душы і працуйце добрасумленна, прыносячы як мага больш карысці дзяржаве і народу.
Памятайце: кім бы вы ні сталі, вы несяце адказнасць  за будучыню нашай краіны.  На вас з клопатам, хвалючыся, глядзяць вашы бацькі, настаўнікі, паколькі вы — наша будучыня.
Разам з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігарам Станіслававічам Кухарэвічам Іван Іосіфавіч Крахмальчык уручыў залатыя медалі 20 выпускнікам школ Дзятлаўшчыны. Іх бацькі былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі.

Духоўны наказ і благаславенне на добры шлях выпускнікі атрымалі ад Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэя Мікалая Пінчука і ксяндза-пробашча касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслава Пікулы.
У сваю чаргу выпускнікі паабяцалі ісці годна па жыцці, стаць добрымі і сумленнымі і людзьмі — ад імя ўсіх выпускнікоў такое слова даліюнакі і дзяўчаты СШ №3 горада Дзятлава.


Завяршыў раённы выпускны баль «Новая хваля-2015» выпускны вальс.  У ім закружыліся пасталеўшыя хлопцы і дзяўчаты, якіх наперадзе чакаюць паступленне, студэнцкія гады. У сувязі з гэтым варта пажадаць усім ім здзяйснення мараў і жаданняў, паспяховага паступлення ў навучальныя ўстановы, годна ісці па жыццёвым шляху.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

13 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

13 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

14 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

14 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

15 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

18 часов ago