Сёлета, у Год моладзі і 70-годдзе Вялікай Перамогі, школьны выпускны вальс прагучаў для 175 юнакоў і дзяўчат Дзятлаўшчыны.

На плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве адбыўся раённы выпускны баль пад назвай “Новая хваля-2015” —  свята маладосці, сяброўства, прыгажосці. Актыўныя, ініцыятыўныя, крэатыўныя, юныя інтэлектуалы і спартсмены, даследчыкі, лідары моладзевага руху — яны развіталіся са школай, каб  пачаць новы  этап жыцця.
Наказ ісці па жыццёвай дарозе годна юнакі і дзяўчаты атрымалі ад сваіх педагогаў, бацькоў, сяброў. Ад раённага выканаўчага камітэта словы наказу прагучалі ад старшыні райвыканкама Івана Іосіфавіча Крахмальчыка. Звяртаючыся да выпускнікоў, ён, у прыватнасці,  адзначыў:
— Перад вамі адкрываецца дарога ў будучыню і магчымасць рэалізаваць у жыцці ўсе вашы светлыя задумкі і мары. У гэтым вам дапамогуць моцная воля, цвёрды характар, цярплівасць і мужнасць.
Для кожнага з вас надыходзіць адказная пара, калі вы павінны вырашыць свой далейшы лёс, вызначыць свой жыццёвы шлях.
Вы станеце па-сапраўднаму дарослымі, самастойнымі людзьмі, і ўжо многія пытанні будзеце вырашаць самастойна, адказваючы за свае ўчынкі.
Паважайце ўсялякую працу. Выберыце сабе прафесію па душы і працуйце добрасумленна, прыносячы як мага больш карысці дзяржаве і народу.
Памятайце: кім бы вы ні сталі, вы несяце адказнасць  за будучыню нашай краіны.  На вас з клопатам, хвалючыся, глядзяць вашы бацькі, настаўнікі, паколькі вы — наша будучыня.
Разам з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігарам Станіслававічам Кухарэвічам Іван Іосіфавіч Крахмальчык уручыў залатыя медалі 20 выпускнікам школ Дзятлаўшчыны. Іх бацькі былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі.

Духоўны наказ і благаславенне на добры шлях выпускнікі атрымалі ад Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэя Мікалая Пінчука і ксяндза-пробашча касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслава Пікулы.
У сваю чаргу выпускнікі паабяцалі ісці годна па жыцці, стаць добрымі і сумленнымі і людзьмі — ад імя ўсіх выпускнікоў такое слова даліюнакі і дзяўчаты СШ №3 горада Дзятлава.

_MG_2945

_MG_2947

_MG_2949

_MG_2972

_MG_3081

_MG_3084

_MG_3088

_MG_3104

_MG_3121

_MG_3134

_MG_3175
Завяршыў раённы выпускны баль “Новая хваля-2015” выпускны вальс.  У ім закружыліся пасталеўшыя хлопцы і дзяўчаты, якіх наперадзе чакаюць паступленне, студэнцкія гады. У сувязі з гэтым варта пажадаць усім ім здзяйснення мараў і жаданняў, паспяховага паступлення ў навучальныя ўстановы, годна ісці па жыццёвым шляху.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации