– Мы з нецярпеннем чакалі гэту кнігу, ды і некаторыя чытачы ўжо цікавіліся, ці хутка можна будзе з ёй пазнаёміцца, – расказала дырэктар установы Вольга Бойка. – Атрымалі 10 экзэмпляраў, адзін будзе знаходзіцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, дзевяць – у філіялах (у сельскіх бібліятэках).


Гэта дакументальна-біяграфічная кніга, у якой сабрана шмат унікальных матэрыялаў і здымкаў, апублікаваных упершыню. Над яе стварэннем працаваў сур’ёзны аўтарскі калектыў. Яны расказалі, які шлях прайшоў і цяпер праходзіць наш Прэзідэнт, які ўклад ён зрабіў у развіццё краіны і для кожнага з нас. Кніга напісана ў публіцыстычным стылі, чытаць яе цікава і лёгка. Тут шмат фотаздымкаў і ілюстрацый, на якіх можна ўбачыць моманты з жыцця Прэзідэнта. Цікавая задума – спецыяльныя канверты з факсімільнымі копіямі асабістых дакументаў Аляксандра Лукашэнкі: залікоўка студэнта, пахвальная грамата, рукапісныя нататкі.


Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, асабліва тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Ужо бліжэйшымі днямі жадаючыя змогуць пазнаёміцца з гэтым унікальным выданнем. Думаю, што яно будзе карыстацца вялікім попытам у дзятлаўчан, бо сапраўды цікавае і займальнае.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#библиотека #книги #нашалепшае #нашелучшее #Президент #власть