На Дзятлаўшчыне стартаваў ужо традыцыйны рэспубліканскі праект БРСМ “Выбіраем студатрад!”.

Гэта значыць, што ва ўсіх маладых людзей, якія мяркуюць правесці лета з карысцю, ёсць магчымасць запісацца ў працоўныя атрады. Раённы камітэт ГА “БРСМ” прапануе старшакласнікам і студэнтам, якія жадаюць папоўніць свой бюджэт і атрымаць практычныя навыкі ў рабоце, ужо падаваць заяўкі. Дасылаць іх можна на электронныя адрасы: drk-888@rambler.ru,  brsm@dyatlovo.gov.by або запоўніць у штабе працоўных спраў па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18 (будынак райвыканкама), каб. 313 (трэці паверх). Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.

“Захаваем памяць на стагоддзі”

Традыцыйная моладзевая акцыя пад такой назвай праходзіць на Дзятлаўшчыне ў рамках 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раённы камітэт ГА “БРСМ” заклікае валанцёраў і актывістаў раёна далучыцца да мерапрыемства і напярэдадні святаў у складзе працоўных дэсантаў прыбраць і добраўпарадкаваць помнікі, памятныя знакі, воінскія пахаванні Дзятлаўшчыны.

Не будуць пакінуты без увагі ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Валанцёры дапамогуць ім па гаспадарцы, прывядуць у парадак участкі. Акрамя таго, моладзь пастараецца разнастаіць вольны час такіх людзей, паколькі для іх вельмі важныя ўвага і клопат.

Рыхтуйце кампазіцыі, пячыце кулічы

Моладзевы рэспубліканскі фестываль-выстава “Велікодны куліч” зноў пройдзе на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Да 19 красавіка ўключна жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць прадастаўляць свае работы (у тым ліку калектыўныя, сямейныя) у раённы камітэт ГА “БРСМ. Вызначаць пераможцаў будуць у чатырох намінацыях: лепшая велікодная кампазіцыя, конкурс на лепшы куліч, творчы конкурс малюнкаў, фотаконкурс “Вялікдзень у нашым жыцці”. Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.

Каб зіхацелі стужкі рэк

Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “БРСМ” заклікае моладзь прыняць удзел у экалагічнай акцыі “Малым рэкам – вялікі клопат”, прысвечанай Году малой радзімы.

Пасля зімы ў прыбярэжных зонах вадаёмаў з’явілася смецце, якое неабходна сабраць. З гэтай мэтай будуць арганізаваны мерапрыемствы па ўборцы прыбярэжных месцаў адпачынку, берагоў рэк і азёраў, а таксама пляжаў перад адкрыццём купальнага сезона.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации