Землякі, імёны якіх занесены ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна, – гэта наш гонар, а яшчэ прыклад, на які варта раўняцца, у тым ліку ў праяўленні актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Сярод іх Раіса Ганчарэвіч, якая шмат гадоў адпрацавала ў сферы адукацыі, займала кіруючыя пасады, а потым доўгі час узначальвала галіновую ветэранскую арганізацыю нашага раёна.
Раіса Аляксандраўна заўсёды ходзіць на выбары, не змяніла свайму правілу і цяпер.
Цікава было даведацца, за што прагаласавала наша славутая зямлячка.
– Колькі жыву, не прапускала электаральных кампаній, бо мая пазіцыя, што выконваць свой грамадзянскі абавязак трэба заўжды, – падзялілася меркаваннем Раіса Ганчарэвіч. – Прагаласавала за мір, дабрабыт, спакой, працвітанне нашай краіны. За мужнасць, стойкасць і сілу духа таго, хто павядзе нашу Беларусь да гэтага міру і працвітання, за веру ў яго і надзею.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы