Участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне адчыніліся ў 8 гадзін. На ўчастку № 10 у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла першыя галасуючыя з’явіліся адразу ж, як адгучаў гімн.
З раніцы большую актыўнасць праяўляюць пенсіянеры і тыя, хто спяшаецца на работу.
– Аддала свой голас за мірнае неба над галавой, за спакой на роднай зямлі, – расказала адна з першых, хто сёння прагаласаваў, дзятлаўчанка Галіна Бранкоўская. – Я заўжды хаджу на выбары, бо хочацца, каб беларусы жылі ў дабрабыце і наша краіна прыгажэла і развівалася. Жадаю сваім землякам і суайчыннікам усяго найлепшага.
– У першую чаргу, я галасавала за спакой і мір, бо вельмі хочацца, каб хутчэй спыніліся баявыя дзеянні, якія адбываюцца паблізу, каб усе мы жылі дружна, каб была ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаю, каб мае дзеці жылі спакойна, унукі хадзілі ў школу і пры гэтым не даводзілася баяцца, што нешта кепскае з імі адбудзецца, – патлумачыла свой выбар Галіна Падліпская.
– Не магла не прагаласаваць за нашу будучыню, – адзначае Валянціна Пецюлевіч. – У нас незалежная краіна, дастойныя пенсіі і зарплаты, ёсць сацыяльныя выгоды і гарантыі. Важна, каб так было і надалей. Хочацца дастойнай будучыні пад мірным небам для нашых дзяцей. Мне, як чалавеку, які перажыў у свой час складаныя дзевяностыя гады, ёсць з чым параўноўваць, і вельмі не хочацца, каб нешта падобнае зноў паўтарылася. Няхай наступныя пакаленні жывуць лепш, чым гэта было ў нас.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на заслужаны адпачынак…
30 октября Госавтоинспекция проведет по всей стране Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Водитель…
В Беларуси уже накопано 704 тыс. тонн средней урожайностью 333 ц/га, что на 25 ц/га…
Награду нашему региону вручили на крупнейшей «Китайской международной конференции городов-побратимов» в городе Сиань по теме:…
Перспективы развития производства отечественного пассажирского транспорта будут рассмотрены во время посещения Президентом Беларуси Александром Лукашенко…
В рамках республиканской профилактической акции «За безопасность вместе» работники Дятловского районного отдела по чрезвычайным ситуациям…