Участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне адчыніліся ў 8 гадзін. На ўчастку № 10 у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла першыя галасуючыя з’явіліся адразу ж, як адгучаў гімн.

З раніцы большую актыўнасць праяўляюць пенсіянеры і тыя, хто спяшаецца на работу.

– Аддала свой голас за мірнае неба над галавой, за спакой на роднай зямлі, – расказала адна з першых, хто сёння прагаласаваў, дзятлаўчанка Галіна Бранкоўская. – Я заўжды хаджу на выбары, бо хочацца, каб беларусы жылі ў дабрабыце і наша краіна прыгажэла і развівалася. Жадаю сваім землякам і суайчыннікам усяго найлепшага.

– У першую чаргу, я галасавала за спакой і мір, бо вельмі хочацца, каб хутчэй спыніліся баявыя дзеянні, якія адбываюцца паблізу, каб усе мы жылі дружна, каб была ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаю, каб мае дзеці жылі спакойна, унукі хадзілі ў школу і пры гэтым не даводзілася баяцца, што нешта кепскае з імі адбудзецца,  – патлумачыла свой выбар Галіна Падліпская.

– Не магла не прагаласаваць за нашу будучыню, – адзначае  Валянціна Пецюлевіч. – У нас незалежная краіна, дастойныя пенсіі і зарплаты, ёсць сацыяльныя выгоды і гарантыі. Важна, каб так было і надалей. Хочацца дастойнай будучыні пад мірным небам для нашых дзяцей. Мне, як чалавеку, які перажыў у свой час складаныя дзевяностыя гады, ёсць з чым параўноўваць, і вельмі не хочацца, каб нешта падобнае зноў паўтарылася. Няхай наступныя пакаленні жывуць лепш, чым гэта было ў нас.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации