Спартсмены Дзятлаўшчыны таксама актыўна далучыліся да выбарчага працэсу.

На ўчастку ў сярэдняй школе № 1 імя А. М. Чурыла прагаласавала дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка:

– Аддала свой голас за здаровую і спартыўную Беларусь. У краіне і ў прыватнасці на Дзятлаўшчыне створана выдатная база для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку. Нядзіўна, што ўсё больш людзей выбіраюць здаровы лад жыцця, наведваюць спартыўныя залы, стадыёны. Кіраўнік дзяржавы паказвае асабісты прыклад. Рада, што ў хуткім часе на Дзятлаўшчыне будзе адкрыты фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у планах яшчэ шмат праектаў для развіцця спартыўнага жыцця раёна, якія, упэўнена, будуць рэалізаваны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации