На ўчастку № 16 у Новаяльнянскай сярэдняй школе датэрмінова прагаласаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Лічу, што галасаваць неабходна ўсім абавязкова. Я раблю гэта датэрмінова, таму што ў нядзелю буду на рабоце. Прагаласаваў усвядомлена, абдумана – за спакой, мір і дабрабыт наш і нашых дзяцей. Упэўнены, што ў Беларусі ўсё робіцца правільна, для людзей. Хочацца, каб і надалей мы адчувалі бяспеку і стабільнасць.

Старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч таксама вырашыла аддаць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты ў першы дзень датэрміновага галасавання:

– Заўжды хаджу на выбары і раю гэта сваім землякам. Не трэба быць пасіўнымі ўдзельнікамі такой важнай падзеі, вынікі якой залежаць ад голасу кожнага з нас.

Новаяльнянка Людміла Філіпчык:

– Галасую заўсёды, бо для мяне важна жыць у спакойнай краіне, быць упэўненай у стабільнай будучыні родных і блізкіх. Вырашыла аддаць свой голас цяпер, а ў нядзелю хачу прыйсці на выбарчы ўчастак на канцэрт.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Юрый Габрусік расказаў, што на Новаяльнянскім участку першы дзень датэрміновага галасавання праходзіць вельмі актыўна. У спісы выбаршчыкаў тут унесены 2186 чалавек, каля сямі працэнтаў з іх ужо прагаласавалі, і людзі ідуць яшчэ.

Тром першым выбаршчыкам былі ўручаны падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации