Грамадзяне, якія самі не маглі прыйсці на выбарчыя ўчасткі, а прагаласаваць хацелі, змаглі зрабіць гэта дома.
Разам з членамі выбарчай камісіі ўчастка № 9, які размяшчаецца ў гімназіі № 1 горада Дзятлава, накіроўваемся да людзей, якія пакінулі заяўкі для галасавання па месцы свайго жыхарства. Гэта былі ў асноўным людзі пажылога ўзросту, фізічна аслабленыя асобы, якія з-за розных абставінаў самастойна не змаглі дабрацца да выбарчага ўчастка.
З удзячнасцю, што іх наведалі ў гэты дзень, сустрэлі членаў выбарчай камісіі пенсіянеры Яніна Ложачнік і Іван Васілевіч:
– На выбарчы ўчастак па стане здароўя прыйсці цяжка, але прагаласаваць у дзень выбараў абавязкова хацелі. Сочым за галоўнымі падзеямі ў Беларусі, таму выбіраем таго кандыдата, які, упэўнены, будзе добра кіраваць краінай. Хочам, каб заўжды быў мір, унукі і праўнукі жылі дастойна. Верым, што так яно і будзе.
– Раней я сама была наглядальнікам на выбарах, таму добра ведаю, як гэта важна для краіны і кожнага грамадзяніна, – зазначае пенсіянерка Кацярына Іванюк. – Хочацца, каб і надалей жыццё ў нас было не горшае, чым цяпер. Сёння беларусы жывуць вельмі добра, у магазінах усяго хапае ўдосталь, медыцына даступная. Трэба толькі не ленавацца, працаваць сумленна, тады і будзеш усё мець. Я яшчэ памятаю тыя часы, як дзеці з малога дапамагалі бацькам, выконвалі цяжкую фізічную працу. Цяпер жывецца нашмат лягчэй. Жадаю працвітання роднай краіне і ўсім беларусам.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…