Навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава не губляюць час дарма і выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб больш даведацца аб новых прафесіях.
Група школьнікаў з 9-11 класаў адправілася на канікулах у горад Мінск, каб пазнаёміцца з факультэтамі і спецыяльнасцямі БНТУ і БДПУ імя Максіма Танка. Сустрэча была арганізавана ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж установамі з мэтай павышэння якасці адукацыі, ажыццяўлення ўзаемадзеяння, абмену вопытам, арганізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі.
У БНТУ старшакласнікаў сустрэў першы прарэктар універсітэта, які расказаў, якім поспехам карыстаюцца выпускнікі ВНУ і наколькі запатрабаваны іх спецыяльнасці не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за мяжой. У рамках праекта “Канікулы ў БНТУ” дзецям было прапанавана наведаць інтэрактыўныя майстар-класы інжынернага, эканамічнага і архітэктурнага профіляў на факультэтах.
У ходзе мерапрыемстваў вучні змаглі задаць пытанні, з задавальненнем выконвалі заданні, прапанаваныя выкладчыкамі, удзельнічалі ў майстар-класах. Эканамічны профіль універсітэта прадстаўлялі студэнты старэйшых курсаў аўтатрактарнага факультэта, таму даведацца аб студэнцкім жыцці школьнікі змаглі з першых вуснаў.
Пакуль адна частка навучэнцаў знаёмілася з тэхнічнымі спецыяльнасцямі, група педагагічнай накіраванасці актыўна ўжывалася ў ролю студэнтаў філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка. У рамках праекта “Студэнт-на-адзін-дзень” дзецям было прапанавана наведаць лекцыі “Сучасная беларуская літаратурная мова”, “Антычная літаратура і літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння”, “Асновы псіхалогіі і педагогікі”.
Па словах навучэнкі школы Анастасіі Маскаль, такія мерапрыемствы вельмі карысныя і цікавыя, бо дзякуючы ім можна больш даведацца аб сваёй будучай прафесіі, пабыць у ролі студэнта, папрысутнічаць на занятках, пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі, такім чынам лягчэй вызначыцца з будучай прафесіяй.
Святлана САЛАЎЁВА,
настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…