Вясёлымі эстафетамі сустракалі Міжнародны дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава. Выхаванцы прытулка і іх равеснікі — валанцёры гімназіі №1 горада Дзятлава актыўна ўдзельнічалі ў конкурсных заданнях. Спартсменаў падтрымлівалі госці з райвыканкама, ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава, райЦГЭ, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Чырвоны Крыж», «БРСМ». Не засталіся раўнадушнымі індывідуальны прадпрымальнік Марына Шугля, якая ўпрыгожыла пляцоўку паветранымі шарыкамі, і група, якая займаецца ёгай, — прынеслі прадукты для конкурсу «Смачна есці».
Свята пачалося флэш-мобтанцам, які замяніў удзельнікам эстафеты размінку. Намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Т. С. Нікіпорчык павіншавала дзяцей са святам, пажадала ім мірнага неба над галавой, а на жыццёвым шляху — надзейных сяброў і дарослых, якія зразумеюць і падтрымаюць.
Пачалася эстафета. Яна ўключала ў сябе забаўляльныя спаборніцтвы: «Падводнае плаванне», «Трапная мішэнь», «Лопні шар саперніка», «Гонкі на коўдрах», «Знайдзі аднолькавае», «Пераапранайся», «Смачна есці». У час вясёлых заданняў ад душы насмяяліся і госці, і самі спартсмены. А на памяць удзельнікам свята засталіся арыгінальныя фотакадры, бо большасць балельшчыкаў былі з фотаапаратамі.
Напрыканцы сустрэчы дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, уручылі падарункі ад ААТ «ААБ Беларусбанк», раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», раённага камітэта ГА «БРСМ», памяткі па здаровым ладзе жыцця ад райЦГЭ.
Наталля Барысаўна Барцэвіч, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 ААТ «ААБ Беларусбанк» на развітанне пажадала дзецям здароўя, дабрабыту, і каб іх жыццё абавязкова наладзілася.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…