Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які ладзіцца ў рамках моладзевага капусніка “Тваё лета-2026” у горадзе Дзятлаве. На адкрытай пляцоўцы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прыгажуні нашага раёна прадставілі сябе і пазмагаліся за перамогу ў “Марафоне нявест”.
Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі 11 дзяўчат – работніцы разлікова-касавага цэнтра № 22 у горадзе Дзятлаве ААТ “Белаграпрамбанк”, Дзятлаўскай ЦРБ, СГФ “АграМілк”, Новаяльнянскага КХП, Дзятлаўскага лясгаса, дзіцячага сада № 2, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, а таксама канкурсанткі з Баранавічаў і Мінска.
Першы конкурс “Вясельнае дэфіле” даў магчымасць гледачам і журы пазнаёміцца з удзельніцамі, ацаніць іх грацыю, артыстызм і арыгінальнасць вобраза. У каго самы доўгі вэлюм, журы вызначала ў другім выпрабаванні. Інтрыгуючым і складаным быў забег нявест, дзе канкурсанткі паказалі сваю спартыўную падрыхтоўку. Фіналам праграмы стаў конкурс, які нарадзіўся з рэальнай вясельнай традыцыі – кіданне букетаў.
Добры настрой і высокі градус шоу падтрымлівалі музычныя кампазіцыі ў выкананні прафесійных і самадзейных артыстаў Дзятлаўшчыны.
На памяць аб конкурсе кожная нявеста была адзначала дыпломам удзельніцы і сувенірам.
Журы вызначыла самых яркіх і таленавітых прыгажунь, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом пераможцы атрымала Марыя Сярэдзіна, якая прадстаўляла Дзятлаўскую ЦРБ, крыху не хапіла да перамогі ўладальніцы другога месца Алене Слясарчык з Новаяльнянскага КХП. Завяршыла тройку лідараў канкурсантка ад разлікова-касавага цэнтра № 22 у горадзе Дзятлаве ААТ “Белаграпрамбанк” Ганна Губко, якая атрымала дыплом трэцяй ступені.
Святочная праграма прадоўжылася песнямі, танцамі і яркім фестывалем фарбаў. На працягу капусніка “Тваё лета” працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі “Сілачы”, адбыўся забег паўзункоў і зумба-дзвіж. Дзяцей чакалі гандлёвыя кропкі з прысмакамі і надзіманыя горкі, аква-грым ад Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Нявесты падзяліліся ўражаннямі ад конкурсу.
Таццяна Раманцэвіч, дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава:
– Сама я родам з Ліды, але цяпер жыву ў Дзятлаве, куды прыехала па размеркаванні працаваць выхавальнікам. Нядаўна я даведалася, што ў горадзе рыхтуецца такое яркае свята, і ў мяне загарэліся вочы. Вось ён: рэальны шанц заявіць аб сабе, уліцца ў культурнае жыццё горада, пазнаёміцца з людзьмі. Вясельная сукенка – гэта асаблівы ўбор, які многія дзяўчаты надзяваюць толькі аднойчы ў жыцці, а “Марафон нявест” – не проста конкурс, а сапраўдны маніфест жаноцкасці і прыгажосці. Марафон падарыў мне неверагодную атмасферу і падтрымку гледачоў, атрымала магутны зарад пазітыву і веру, а наш выхад стаў яркім упрыгажэннем свята ў Дзятлаве. Сваім выступленнем будзем натхнілі ўсіх навокал.
Алена Слясарчык, Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў:
– Пра “Марафон нявест” даведалася з сацыяльных сетак: гартаючы ленту Інстаграм, убачыла пост газеты “Перамога” і падумала, можа і мне паўдзельнічаць? Аднак усё ж сумнявалася. Тым самым знакам стала запрашэнне да ўдзелу, якое прыйшло на адрас арганізацыі, і я вырашыла: буду ўдзельнічаць у “Марафоне нявест”! На рабоце адразу арганізавалася група падтрымкі. Я пакуль не замужам, і мне, як і іншым дзяўчатам, хацелася надзець вясельную сукенку. Падрыхтоўка да конкурсу ішла вельмі цікава: мы пазнаёміліся з дзяўчатамі, шмат смяяліся, даведваліся для сябе нешта новае. Дзякуй арганізатарам марафона за магчымасць адчуць сябе нявестай і перажыць незабыўныя эмоцыі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…