Categories: Падзеі

«Вясёлка дзяцінства» — свята паэзіі і кнігі

На базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс юных чытальнікаў вершаў «Вясёлка дзяцінства», прысвечаны Году культуры. Удзел у конкурсе прынялі 20 выхаванцаў з 16 дашкольных установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

Першай удзельнікаў свята павітала метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета па пытаннях дашкольнай адукацыі К. Гайдук. Кацярына Аляксандраўна зазначыла, што ў наш час кнігі, на жаль, становяцца ўсё менш папулярнымі — іх замяняюць камп’ютары і смартфоны. Таму вельмі добра, калі бацькі або бабулі і дзядулі, а таксама выхавальнікі дашкольнай адукацыі з ранняга дзяцінства прывіваюць дзецям любоў да друкаванага слова. 2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Фарміраваць культуру людзям дапамагаюць кнігі. Дык няхай конкурс «Вясёлка дзяцінства» дапаможа дашкольнікам адчуць і палюбіць паэзію, зацікавіцца кнігай.

Перш чым юныя чытачы распачалі паэтычныя баталіі, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД №2 горада Дзятлава М. Янушкевіч заклікала іх адправіцца ў займальнае падарожжа па старонках дзіцячых кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі прозвішчы вядомых дзіцячых пісьменнікаў, адгадвалі загадкі. Разам з загадчыцай дзіцячай бібліятэкі К. Губко пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую для іх падрыхтавалі работнікі бібліятэкі. А мультфільм «Тры кацяняці» дапамог ім зразумець, чаму нельга псаваць кнігі. Затым маленькім непаседам паказалі відэаролік пра Беларусь і прапанавалі паўдзельнічаць у флэшмобе. Дзеці запусцілі карабельчыкі з каляровай паперы ў сімвалічную «раку культуры», каб паказаць, што нават самыя юныя жыхары нашай краіны могуць зрабіць свой уклад у яе развіццё.

Да конкурсу чытачоў усе падрыхтаваліся на «выдатна»: ніхто не хваляваўся, кожны стараўся прачытаць свой верш выразна, некаторыя ўдзельнікі разам з педагогамі падрыхтавалі да вершаў мультымедыйныя прэзентацыі і нават тэатралізаваныя міні-пастаноўкі. Журы было складана вызначыць лепшых.

Пераможцамі конкурсу юных чытальнікаў вершаў «Вясёлка дзяцінства» сталі Дар’я Хаванская (Гезгалаўскі яслі-сад) з байкай «Варона і ліса» І. Крылова і Валерыя Кашко (Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа) з вершам «А што ў вас?» С. Міхалкова. Другое месца заняў выхаванец яслей-сада №1 горада Дзятлава Ерафей Чарняўскі з вершам «Гісторыя пра Вару і Дубавёнка» Э. Машкоўскай. Трэцяе месца падзялілі Аляксандра Паўлоўская (Дварэцкі яслі-сад) з вершам «Ветлівае слова» Э. Машкоўскай і Лізавета Якубоўская (ДЦРД №2 горада Дзятлава) з вершам «Багаж» С. Маршака.

Пераможцы атрымалі дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і прызы (кнігі казак) ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Усім удзельнікам конкурсу былі ўручаны сертыфікаты і кнігі. Спецыяльным прызам журы адзначана самая маленькая ўдзельніца конкурсу — арыя Мацюк, выхаванка Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

6 часов ago

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

10 часов ago

Аляксандр Садаўнічы: “Важна даваць людзям зваротную сувязь”

11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…

11 часов ago

Назначэнні. У аддзеле ЗАГС райвыканкама – новы кіраўнік

11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…

13 часов ago

Гордость в каждой детали!

Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…

13 часов ago

Маршрутные транспортные средства и такси!

С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

13 часов ago