Categories: Падзеі

Мець татуіроўку — загана?

Слова «татуіроўка» ўтворана ад слова «тать», якое ў перакладзе з царкоўнаславянскага азначае «злодзей».
Лічыцца, што татуіроўкі ўвайшлі ў моду зусім нядаўна, аднак гэта далёка не так. Навукоўцы сцвярджаюць, што яны былі вядомыя яшчэ ў глыбокай старажытнасці, за некалькі тысячагоддзяў да нашай эры. У розныя перыяды чалавечай гісторыі стаўленне да малюнкаў на целе было неадназначным. З аднаго боку, яны карысталіся вялікай папулярнасцю, у тым ліку і сярод рускай дарэвалюцыйнай арыстакратыі і царскага двара, з іншага – татуіроўкі з’яўляліся адным са спосабаў пакарання злачынцаў.

Мець таўро асуджанага лічылася вялікай ганьбай, і бывалі выпадкі, калі вінаватыя ў злачынстве імкнуліся пазбавіцца ад ганебнага знака. Успомнім хоць бы гераіню рамана Аляксандра Дзюма «Тры мушкецёры» Міледзі, якая на левым плячы мела, як апавядае аўтар, таўро – “кветку лілеі невялікую, рудаватага адцення і як бы паўсцёртую з дапамогай розных прыціранняў».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі любы малюнак на целе наносіць забаранілі, лічылася, што гэта «перажытак царскага рэжыму», а па дырэктыве Усерасійскай надзвычайнай камісіі «пазначаных» людзей нават расстрэльвалі. Першы і адзіны ў Расіі мастацкі салон татуіроўкі, адкрыты ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу, з-за адсутнасці попыту зачынілі. Але тату знаходзіць сабе прыстанак у турмах і лагерах. З тых часоў у рускіх на доўгія гады чалавек з татуіроўкай стасаваўся з тымі, каму прыйшлося пабываць у месцах зняволення.
Сёння зрабіць упадабаны малюнак на целе вельмі проста. У многіх буйных гарадах нашай рэспублікі існуюць спецыяльныя салоны, якія гатовы кожнаму зрабіць тату. У асноўным кліенты такіх салонаў – моладзь, школьнікі, якія, жадаючы вылучыцца з натоўпу, ідуць на любую ахвяру. У сталыя гады юнацкі максімалізм праходзіць, але, затаўраваўшы сябе аднойчы, людзі застаюцца з гэтым на ўсё жыццё. Добра, калі тату схаванае, а калі навідавоку?

Улетку мне прыйшлося сустрэць жанчыну, на выгляд гадоў сарака, у якой на руцэ «красавалася» тату ў выглядзе вялізных спелых клубніцаў. Некалі пругкая скура страціла сваю вабнасць, як і малюнак, які зараз стаў нявечыць месца, дзе ён знаходзіцца. Прыкрыць тату няшчаснай не заўсёды атрымліваецца, і таму ёй пастаянна даводзіцца цярпець няўхвальныя погляды людзей рознага ўзросту, адчуваць дыскамфорт і шкадаванне, што нічога змяніць ужо нельга.

Або, да прыкладу, малады чалавек на пальцах “выгравіраваў” імя сваёй умілаванай, але потым ад збегу розных жыццёвых акалічнасцяў яны рассталіся. Ён прызнаваўся, што надпіс на пальцах пёк, аддаваў едкім пахам, хацелася ад яго вызваліцца, а пазбавіцца не мог – позна. Сёння ён у пажылым узросце і шчаслівы, у яго выдатная сям’я. Але знак на руцэ нагадвае не толькі яму, але і ўсім, хто знаходзіцца побач з ім, пра першае няўдалае каханне.

Некаторыя лічаць, што татуіроўкі ўпрыгожваюць цела чалавека, робяць мужчыну больш мужным, а жанчыну – загадкавай. Іншыя настойліва даказваюць адваротнае – малюнак  на целе псуе і невячыць нават самага прыгожага чалавека. Адзінага меркавання няма. Кожны павінен вырашыць для сябе сам, ці патрэбна яму карэкцыя натуральнай чысціні скуры. Важна толькі, каб крок быў абдуманым, узважаным, прынятым не пад уплывам мімалётнага парыву стаць больш прыкметным, падабацца іншым, а развагі, ці змагу я адчуваць тое ж задавальненне ад малюнка на скуры праз дзесяць-дваццаць гадоў.

І. ЗІНЧАНКА

administrator

Recent Posts

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

52 минуты ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

1 час ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

1 час ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

1 час ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

2 часа ago

Почти 7 тыс. комбайнов выйдут на поля Беларуси во время уборочной кампании

В Беларуси к уборке урожая готовится парк из почти 7 тыс. комбайнов. Об этом сообщили…

2 часа ago