Вясновы спеў душы: як на Дзятлаўшчыне жыве абрад “Валачобнікі”

Калі першыя цёплыя прамяні растапляюць апошнія ўцёкі зімы, а паветра напаўняецца пахам вільготнай зямлі і маладога палыну, на Дзятлаўшчыне абуджаецца старажытная традыцыя. Гэтай вясной абрад “Валачобнікі” зноў прайшоў па вуліцах Наваельні і Казлоўшчыны, завітаў у аграгарадкі Круцілавічы, Дварэц і вёску Погіры. І кожны двор быў як жывая сцэна, дзе галоўную ролю іграла памяць продкаў.

Пад птушыны перазвон і шчырыя ўсмешкі ішлі валачобнікі: у вышываных кашулях, з яркімі стужкамі, з песнямі, што ляцелі проста ў бязмежнае неба. Яны жадалі гаспадарам ураджайнага года, здароўя і міру на зямлі. А ў адказ – пах свежа спечаных караваяў, цёплыя далоні, што клалі ў рукі яйкі, цукеркі, і шчырыя падзякі, што грэлі мацней за вясновае сонца.

Творчыя калектывы клубных установаў разам з удзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў і фарміраванняў зрабілі гэты дзень сапраўды незабыўным. Дзеці з захапленнем пераймалі старадаўнія мелодыі, дарослыя ўспаміналі сваё дзяцінства, а старэйшыя з ціхай радасцю бачылі, як жыве тое, што калісьці ледзь не знікла ў віры часу. Гэта было не проста свята – гэта была нітка, якая звязала мінулае з сённяшнім днём.

“Валачобнікі” – гэта голас зямлі, якая кліча да адзінства, павагі, каранёў і веры ў тое, што кожнае шчыра сказанае слова можа стаць малітвай за будучыню. І пакуль на Дзятлаўшчыне гучаць гэтыя песні, пакуль дзеці смяюцца, а дарослыя спяваюць разам – традыцыя жыве і не згасне!

Менавіта такім – напоўненым гукамі, пахамі, цеплынёй і сэнсам – і застаўся ў сэрцах гэты дзень. Смачным, жывым, сапраўды беларускім. Бо пакуль спяваюць валачобнікі, вясна на нашай зямлі ніколі не скончыцца.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

11 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

11 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

11 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

12 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

12 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

12 часов ago