Вясна сугучная са словам жанчына

Напярэдадні самага вясновага і самага цудоўнага свята  – 8 Сакавіка дзятлаўчанкі прымалі кветкі, віншаванні і падарункі ад кіраўніцтва раёна. Святочны агеньчык з удзелам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага сабраў у Цэнтры культуры і народнай творчасці больш за 50 жанчын Дзятлаўшчыны.

– Кожная жанчына – гэта ўнікальны свет, напоўнены сваёй цеплынёй, гармоніяй і асаблівым зачараваннем. Усе яны розныя – моцныя і далікатныя, клапатлівыя і натхняльныя, таленавітыя і мудрыя. Але незалежна ад таго, чым адрозніваюцца адна ад адной, усе неверагодна важныя для нашага агульнага дома. У Год беларускай жанчыны, напярэдадні першага свята вясны мы ўшаноўваем цудоўных жанчын – гонар нашага раёна, – звярнуліся да гасцей свята вядучыя Анастасія Голуб і Анастасія Цяцерына.

Са словамі віншавання да дзятлаўчанак звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з галоўным святам вясны – 8 Сакавіка. Сёння ў гэтай утульнай зале мы ўшаноўваем жанчын-працаўніц, якія сваёй плённай працай памнажаюць дабрабыт раёна, робяць Дзятлаўшчыну лепшай і прыгажэйшай. Хачу выказаць словы ўдзячнасці за тое, што вы заўжды спраўляецеся на выдатна са сваімі рабочым абавязкамі. На жанчыну ўскладзена высокая місія – нараджэнне і выхаванне дзяцей. Цудоўна выконваючы яе, вы разам з тым з’яўляецеся добрымі работніцамі, калегамі, сяброўкамі. Гэты год асаблівы тым, што Аляксандрам Лукашэнкам абвешчаны Годам беларускай жанчыны. Прэзідэнт адзначыў: трэба сёлета зрабіць максімум для вас, нашы шаноўныя жанчыны, бо вы – аснова нашага жыцця. Жадаю вам цярпення, удачы, дабрабыту, здароўя, каб мужчыны былі заўсёды надзейным тылам у любых справах. Заставайцеся такімі ж пазітыўнымі, крэатыўнымі і любімымі.

У падарунак ад кіраўніцтва раёна кожная госця свята атрымала прыгожы букет вясновых цюльпанаў.  

За святочна сервіраванымі сталамі з чаем і пачастункамі размясціліся прадстаўніцы розных сфер жыцця раёна, для якіх падрыхтавалі спецыяльныя намінацыі – “Крыніца ведаў”, “Эталон прафесіяналізму”, “Аддаю сэрца людзям”, “Сэрца сям’і”, “Майстар сваёй справы”, “Вернасць прафесіі”. Дзякуючы сціслым прэзентацыям прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з гераінямі свята, даведацца аб іх дасягненнях і захапленнях. На памяць аб сустрэчы работніцы арганізацый раёна, запрошаныя на яе, атрымалі ад сваіх прафсаюзных камітэтаў падарункі і кветкі.

Выдатны настрой гасцям стваралі артысты раёна і аматары песні – Ала Чарняўская, Марына Варган, Андрэй Добыш, Генадзь Суравец, Валерый Макарчык, Іван Кашко, Вераніка Няволіна, вакальная група Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Анастасіі Голуб.

Урачыстасці прадоўжыліся святочным канцэртам для абаяльных жанчын.

У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці працавала тэматычная выстава «Яе прызванне. Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай», падрыхтаваная да свята газетай «Перамога» і раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь». Галоўнымі гераінямі сталі працаўніцы нашага раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

19 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago