Ёсць нагода. Новы транспарт – да свята

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася святочная ўрачыстасць.

Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Дырэктар цэнтра Таццяна Нікіпорчык запрасіла кіраўніка раёна  наведаць абноўленыя кабінеты, падзякавала за матэрыяльную падтрымку, падзялілася новымі задумкамі і планамі.

Са словамі віншавання ён звярнуўся да прысутных:

– Дарагія нашы жанчыны, напэўна, гэта самае любімае вясенняе свята – 8 Сакавіка. Наша сустрэча сёння тут невыпадковая –  сярод калектыву, дзе 99, 9 % працуюць жанчыны, тым больш у такі знакавы год. Як сказаў наш Прэзідэнт у навагоднім выступленні, без кахання да жанчыны не бывае сапраўднага кахання, і гэта сапраўды так.  Хочацца выказаць словы ўдзячнасці за вашу працу, на вас прыродай ускладзена вялікая місія, найцяжэйшая, але, паверце, і самая ўдзячная: нараджэнне і выхаванне дзяцей. Прафесія ваша таксама няпростая, бо прыходзіцца працаваць з рознымі людзьмі, праз вашы вочы і сэрцы праходзіць многа розных чалавечых лёсаў. Хачу пажадаць усім моцнага здароўя, дастатку, цярпення, удачы, каб  з вамі  ў жыцці побач  заўсёды былі дастойныя мужчыны –  ваш  тыл , падтрымка  ў любой справе. Вы самыя лепшыя, і менавіта вы ўпрыгожваеце гэты свет. Заставайцеся такімі ж пазітыўнымі, жыццярадаснымі. Са святам вас!

Андрэй Уладзіміравіч уручыў пашпарты на новыя веласіпеды пяці сацыяльным работніцам цэнтра. Зразумела, яны дапамогуць скараціць час на дарогу, адпаведна павялічаць яго на вырашэнне рабочых спраў, ды і аблегчаць працу.

Таксама Андрэй Садоўскі падзякаваў за працу і ўручыў падарункі дырэктару цэнтра Таццяне Нікіпорчык  і  начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Алене Васкель, а таксама  кветкі да свята ўсім жанчынам у зале.

Святочны настрой дарылі прысутным сваімі музычнымі віншаваннямі работнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Таццяна САНЮК

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

12 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

12 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

14 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

15 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

16 часов ago