Што можа быць даражэй за жыццё? Што можа быць даражэй сям’і, у якой ты нарадзіўся?

Што сям’я можа даць чалавеку? Сіла любові да сваёй сям’і асаблівым светам асвячае сапраўды шчаслівае жыццё.

Напярэдадні міжнароднага дня сям’і ў Гезгалаўскім яслі-садзе адбылася сустрэча ў сямейнай гасцёўні на тэму “Вялікі цуд – сям’я”.

У святочна аформленай музычнай зале сабраліся педагогі, бацькі і выхаванцы 4-6 гадоў. У сваім віншаванні загадчык Святлана Гурская адзначыла, што шчаслівая і дружная сям’я – гэта галоўнае багацце чалавека. Пажадала, каб ва ўсіх сем’ях уладарыла каханне, узаемапавага і дабрабыт. Звярнулася да прысутных з заклікам берагчы родных і блізкіх людзей, цаніць кожны дзень, праведзены разам.

Пяшчотныя словы пра вялікую ролю сям’і ў жыцці кожнага чалавека прагучалі ў вершаванай форме з вуснаў педагога сацыяльнага Галіны Гаўрош.

Педагогі і выхаванцы падрыхтавалі для бацькоў святочную “Літаратурную вечарыну”. Выразна, “ад усёй душы”, з пачуццём вялікага гонару, маленькія беларусы чыталі вершы на роднай мове. А выхаванка рознаўзроставай групы № 3 Нэллі Санюк  падарыла ўсім мамам песню “Земляныя яблыкі”.

У кожнай групе нашага дзіцячага саду ў бацькоўскіх вугалках размешчаны віншаванні з міжнародным днём сям’і, пажаданні шанаваць адзін аднаго, жыць у міры, ладзе і згодзе.

Выхаванцы рознаўзроставай групы № 3 адлюстравалі любоў да сваіх родных у малюнках “Мая сям’я”.

У рознаўзроставых групах № 2 і № 3 педагогам сацыяльным былі праведзены заняткі “Права дзіцяці жыць і выхоўвацца ў сям’і”, “Права на жыллё і маёмасць”, гульні “Назаві ласкава”, “Нашы добрыя справы”. Дзецям дадзены ўяўленні пра сваю сям’ю (значэнне сям’і ў жыцці чалавека; навошта патрэбна прозвішча, адкуль імя па бацьку).

Напрыканцы занятка педагог сацыяльны прапанавала дзецям пабудаваць з мяккіх геаметрычных фігур (модуляў) дом, дзе кожнага зразумеюць, падтрымаюць, кожнаму паспачуваюць. “Фундамент” дома быў закладзены з такіх будаўнічых блокаў, як “узаемадапамога”, “любоў”, “павага”, “давер”. А з “цаглінак”, на якіх былі напісаны паняцці “дабрыня”, “замілаванне”, “цярпенне”, “увага” склалі сцены. Такім чынам атрымаўся сапраўдны светлы і ўтульны дом. Яна пажадала дзецям, каб іх правы ніколі не парушаліся і каб у кожнага была дружная і шчаслівая сям’я.

Цяжка пераацаніць ролю сям’і ў у выхаванні асобы дзіцяці. Тое, што чалавек у дзяцячыя гады набывае ў сям’і, ён захоўвае на працягу ўсяго наступнага жыцця. Гэта добра разумеюць бацькі і выхавальнікі нашай дзіцячай установы, таму цеснай з’яўляецца ўзаемасувязь “дзеці – бацькі – выхавальнікі”.

У грамадстве ўзнікае разуменне таго, што дасягнуць сацыяльнага міру ў краіне, высокай культуры, патрыятычнай свядомасці народа можна толькі калі супрацоўнічаем разам – сям’я, дзіцячы сад, школа, грамадства. Толькі ўсім разам шляхам мэтанакіраванага выхаваўчага ўздзеяння можна залажыць у чалавеку несенне любові да людзей і дабра, залажыць асновы разумення духоўнасці як чалавечай патрэбы ў тым, што трэба сапраўды спяшаць рабіць дабро.

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации