У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” з карыснымі падарункамі і канцэлярскімі рэчамі да выхаванцаў Дзятлаўскага СПЦ завіталі старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава, члены Гарадскога піянерскага штаба Алена Швец і Лізавета Юргель, дэпутат Моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Таццяна Дзедава, валанцёр раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Лізавета Кветка.

Госці павіншавалі дзяцей з новым навучальным годам, пажадалі здароўя, быць уважлівымі, цікаўным і вучыцца з задавальненнем.

Яны расказалі выхаванцам цэнтра аб дзейнасці моладзевых арганізацый і якое важнае месца ў рабоце аб’яднанняў займае валанцёрскі рух, чым займаюцца члены клуба “Мы разам”.

Прыемным момантам сустрэчы стала фатаграфаванне на памяць.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации