Вучэнні: дзіцячы сад № 2. Як праводзіць ёдапрафілактыку?

У другі практычны дзень вучэнняў па грамадзянскай абароне на Дзятлаўшчыне паступілі ўводныя аб неабходнасці правядзення ёдапрафілактыкі ў зоне забруджвання. Пляцоўкай для збору і інструктажу спецыялістаў быў выбраны дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава.

На месца прыбылі ратаўнікі на чале з начальнікам аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалаем Дакучаевым і намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем Баравіком, медыкі цэнтральнай раённай бальніцы, кіраўнікі і педагогі ўстановаў адукацыі раёна, прадстаўнікі сельвыканкамаў.

Ёдапрафілактыка – эфектыўны метад абароны шчытападобнай залозы ад уздзеяння радыеактыўных ізатопаў ёду, якія паступілі ў арганізм чалавека. У якасці сродку для яе выкарыстоўваюць ёд-127  у форме ёдыду калію ці простага спіртавога раствору ёду ў дазіроўцы для дзяцей і дарослых. Аднак варта ведаць, што для гэтай працэдуры таксама існуюць супрацьпаказанні, таму праводзіцца яна строга пад кантролем медыкаў, на што і звярнулі ўвагу медработнікі, а таксама патлумачылі, якой павінна быць першая дапамога пры атручванні прэпаратамі ёду.

На асаблівасцях работы з насельніцтвам у зонах радыяцыйнага забруджвання спыніўся і Мікалай Дакучаеў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#МЧС #Дятловщина #учения

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago