У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў раённы тыдзень антынаркатычнага руху.
З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод вучняў і іх бацькоў, паводле плана работы раённага антынаркатычнага атрада “Альтэрнатыва +” на 2017/2018 навучальны год, члены атрада правялі раённую PR-акцыю “Місія — жыць!”. У рамках акцыі сярод жыхароў райцэнтра распаўсюдзілі тэматычныя буклеты “Зварот да бацькоў: “Увага — наркотыкі. Спайс — новая зброя масавага знішчэння моладзі!”, “Асцярожна! Спайсы забіваюць”.

Акцыя была скіравана на прыцягненне грамадскасці да ўдзелу ў супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх ужывання.

На працягу антынаркатычнага тыдня навучэнцы гурткоў Цэнтра творчасці паглядзелі і абмеркавалі кінастужкі: “Спайсы забіваюць”, “Паляванне за розумам”, “Спайсы і солі — біч моладзі”, “Пад грыфам “Смяротна”.
Навучэнцы прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу відэаролікаў сацыяльнай рэкламы, якая адлюстроўвае дзейнасць антынаркатычнага руху “ВЕК”.

Для выхаванцаў Дзятлаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ладзіўся групавы занятак BTL-агенцтва “Жыццё бясцэннае”.

Свае веды навучэнцы змаглі праверыць і ў час гульнявой віктарыны “Наркотыкі і закон”.
Напрыканцы тыдня яго ўдзельнікам было прапанавана падрыхтаваць прэзентацыю па выніках антынаркатычнай акцыі “Місія — жыць!” з фотасправаздачай на сайце Цэнтра творчасці.

І. МІШЧАНКА,
метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации