Вольга Бародзіч: “Прадоўжу добрыя традыцыі”

На пленуме Дзятлаўскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў былі падведзены вынікі работы за мінулы год, вызначаны перспектывы, абраны новыя лідары.

Старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў стала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вольга Бародзіч.

Вольга Вацлаваўна – ураджэнка горада Ваўкавыска, выдатна скончыла адну з мясцовых школ. Атрымала дыплом з адзнакай Беларускага тэхнікума бізнесу і права па спецыяльнасці “правазнаўства”, вышэйшую юрыдычную адукацыю набывала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. У цяперашні момант яна з’яўляецца слухачом Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Свой працоўны шлях Вольга Бародзіч пачынала ў 2005 годзе інспектарам па кадрах на адным з заводаў горада Ваўкавыска. З мая 2009 года яна ўзначальвае аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Дзятлаўскага райвыканкама. За паспяховае выкананне працоўных задач і перамогу ў аглядзе-конкурсе працоўнага майстэрства была ўзнагароджана Граматай Міністэрства юстыцыі.

Новаабраная старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў падзялілася сваімі ўражаннямі ад назначэння і планамі на будучыню на новай грамадскай пасадзе:

– Як і раней, вялікая ўвага будзе надавацца ахове працы, стварэнню здаровых і бяспечных умоваў на працоўных месцах. Лозунг “Мы аб’ядноўваем” застанецца нязменным. У прафсаюзнай рабоце прадоўжу добрыя традыцыі, створаныя папярэднікамі.

У час нарады членам прафсаюза былі ўручаны ўзнагароды. За развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў была адзначана Раіса Лазута – былы казначэй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, загадчык сектара фінансавання і ўліку, галоўны бухгалтар фінансавага аддзела Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

46 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago