Віталій Шулейка: “2025 год стаў годам нестандартных рашэнняў, рэкордаў і перспектыў”

Мінулы год адзначыўся насычанай выніковай работай у сферы сельскай гаспадаркі.

Анамальнае пераменлівае надвор’е стала для аграрыяў раёна сапраўдным выпрабаваннем, прымусіўшы іх прымяніць не толькі свае веды, вопыт і рэсурсы, каб атрымаць дастойны ўраджай, нарыхтаваць дастатковую колькасць якасных кармоў. Перад жывёлагадоўляй раёна стаяла задача не здаць высокія пазіцыі і памножыць вынік. Пры гэтым – ісці ў нагу з часам, пастаянна мадэрнізуючыся.  Аб тым, наколькі атрымалася выканаць пастаўленыя задачы, на мове лічбаў расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка:

– Аграрыі раёна ў 2025 годзе паказалі дастойныя вынікі. Значныя поспехі дасягнуты ў галіне раслінаводства: валавы збор збожжавых культур з кукурузай і рапсам склаў 97 тысяч тон. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур павялічылася на 7,2  ц/га і склала 41,3 ц/га. Сабрана 11 тысячы тон алейнага насення рапсу, 43,6 тысячы тон цукровых буракоў, 3 тысячы тон бульбы. Важкія дасягненні ў 2025 годзе мелі вытворцы льнопрадукцыі: было нарыхтавана 2815 тон ільновалакна (202,1 % да 2024 года) з сярэдняй ураджайнасцю 18,7 ц/га, сярэдні нумар ільнотрасты – 1,21. З агульнага аб’ёму нарыхтоўкі льнотрасты 86,7 %  выканала ААТ “Дварэцкі льнозавод”, сярэдні нумар ільнотрасты на якім склаў 1,30.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі правялі зладжаную работу па нарыхтоўцы кармоў з траў. План быў выкананы на 104 %. На адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана 35,4 цэнтнера кармавых адзінак.

У 2025 годзе захавалася станоўчая дынаміка ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Па выніках года работнікамі галіны забяспечаны рост вытворчасці малака – 109,4 %, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 103 %, прадукцыі вырошчвання свіней – 107,1 %. Надой малака на карову склаў 7547 кілаграмаў. Больш за 9 тысяч кг малака атрымана ў ААТ “Граніт-Агра”, больш за 7 тысяч кг малака – у СГФ “АграМілк”, КСУП “Хвінявічы”, КСУП “Жукоўшчына”, ТАА “РоданАграПол”. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы склала 677 грамаў, свіней – 517 грамаў.

Для паспяховага развіцця галіны жывёлагадоўлі, павелічэння вытворчасці прадукцыі штогод ажыццяўляецца будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю малочнатаварных комплексаў. Не выключэннем стаў і 2025 год, у якім завершана будаўніцтва двух цялятнікаў, памяшкання сухастою і навеса для цялят пры аграгарадку Раготна коштам больш за 16 мільёнаў рублёў, у СГФ “АграМілк” – будынак цэха сухастою ў вёсцы Засецце на 300 галоў, там жа распачата рэканструкцыя малочнатаварнай фермы.

Штогод машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый абнаўляецца новай высокапрадукцыйнай тэхнікай. У 2025 годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі набылі 62 адзінкі сельгасмашын і абсталявання на суму 10,7 мільёна рублёў. Камбайнавы парк папоўніўся збожжаўборачнымі камбайнамі вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”, набыты кормаўборачны камбайн FS-80, 3 трактары, 2 аўтамабілі МАЗ-650128 з прычэпамі, 5 самаходных паўпрычэпаў вытворчасці ААТ “Воранаўская сельгастэхніка”, запушчана новая  даільная ўстаноўка “Паралель”, іншая сельскагаспадарчая тэхніка і абсталяванне.

У 2025 годзе забяспечаны рост выручкі ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, работ і паслуг на 17,8 %, за 11 месяцаў 2025 года выручка склала 131,5 мільёна рублёў. Палепшыліся фінансавыя вынікі, усе сельскагаспадарчыя арганізацыі паказалі прыбытковую работу. Чысты прыбытак за студзень-лістапад 2025 года склаў 18,2 мільёна рублёў, рэнтабельнасць – 17,5 %. Сярэднямесячная заработная плата работнікаў сельскагаспадарчай галіны ў 2025 годзе ўзрасла на 22,7 %.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

46 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

56 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago