Віншаванні з прафесійным святам прымалі медыкі Дзятлаўшчыны

Урачыстасць адбылася напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Адкрыў свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

У сваім звароце ён адзначыў важнасць усіх медыцынскіх спецыялістаў, чыя работа штодня ратуе жыцці і дорыць здароўе.

– Медыцына – гэта прызначэнне, асаблівая місія. У вашых руках самае галоўнае, дарагое – здароўе людзей. У апошнія гады сістэма актыўна развіваецца, удасканальваецца, таму змямняюцца пратаколы лячэння, абсталяванне, патрабуецца пастаяннае навучанне спецыялістаў – выпадковых людзей у гэтай прафесіі няма. Дзятлаўская сістэма аховы здароўя дастаткова сур’ёзная, прадстаўлена цэнтральнай раённай бальніцай, дзвюма гарпасялковымі бальніцамі, чатырма амбулаторыямі, дзвюма паліклінікамі, пятнаццацю ФАПамі, дзе працуюць 630 спецыялістаў: 74 доктары, больш за 250 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу, каля 280 малодшага медыцынскага персаналу. Вы стаіце на варце здароўя людзей у любы час сутак, у святы і будні, у самых складаных умовах. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адданасці справе тысячы пацыентаў вяртаюцца да паўнавартаснага жыцця, — адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. Выказаў шчырую падзяку за нялёгкую, але вельмі важную работу і пажадаў усім здароўя, удачы, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Андрэй Садоўскі ўручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Алене Якубоўскай, намесніку галоўнага доктара (па медыцынскай частцы); Наталлі Жых, доктару агульнай практыкі; Наталлі Індура, старшай медыцынскай сястры. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Вікторыя Ліцвін, доктар-кардыёлаг; Святлана Семяновіч, старшая медыцынская сястра; Наталля Марук, медыцынская сястра; Таццяна Баковіч, медыцынская сястра; Таццяна Герко, санітарка; Кацярына Пігульская, санітарка.

Са сцэны ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню медыцынскіх работнікаў, з цёплымі словамі віншавання выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Аляксандр Станіслававіч падкрэсліў, што работа медыцынскіх спецыялістаў патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і сапраўднага таленту, цярпення і ўменяў. Выказаў глыбокую падзяку ўсім медработнікам за іх шчырае служэнне людзям і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровай граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў удастоена Марыя Новік, медыцынская сястра; Наталля Гародка, санітарка; Тамара Яраш, медыцынская сястра. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Таццяна Жых, медыцынская сястра; Лілія Буткевіч, медыцынская сястра; Ірына Цяцерына, санітарка; Марына Яраш, санітарка.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў моцнага здароўя, сіл, цярпення, міру, дабрабыту і ўручыў Ганаровыя граматы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Святлане Лішык, санітарцы; Падзяку старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дануце Здановіч, санітарцы. Ад аб’яднання “Белая Русь” – памятныя падарункі Інэсе Гусевай, доктару-тэрапеўту; Ілоне Чайкоўскай, доктару-тэрапеўту; Івану Болбату, доктару-хірургу; Ілоне Белавус, медыцынскай сястры; Таццяне Лупік, медыцынскай сястры; Анастасіі Сёмуха, медыцынскай сястры.

Галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Яцкевіч уручыў Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Жанне Ёдчык, доктару-педыятру; Падзяку начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святлане Баравіковай, зубному фельчару; Галіне Юрчук, медыцынскай сястры; Ірыне Кіслай, эканамісту планава-эканамічнага сектара Дзятлаўскай ЦРБ.

Ганаровай граматай Дзятлаўскай ЦРБ узнагароджаны Ігар Сільчук, загадчык Казлоўшчынскай гарпасялковай бальніцы; Галіна Вольская, медыцынская сястра; Іна Рукан, загадчыца Войневіцкага фельчарска-акушэрскага пункта; Ала Ёда, медыцынская сястра; Ганна Лебецкая, медыцынская сястра; Юлія Круглік, медыцынская сястра; Ніна Сербін, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ Валерый Макарчык адзначыў, што кожны дзень, нягледзячы на складанасці і нагрузку, усе медыцынскія работнікі бальніцы працягваюць аддаваць сябе на карысць пацыентаў. Прафесіяналізм, самааддача і шчыры клопат пра здароўе людзей — гэта аснова дзейнасці ЦРБ, і ўручыў Ганаровыя граматы ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Кацярыне Бароўскай, доктару-анколагу; Вользе Паўловіч, доктару-рэнтгенолагу; Таццяне Фраловай, медыцынскай сястры.

З прафесійным святам медыцынскіх работнікаў павіншавала і першы сакратар раённай арганізацыі ГА БРСМ Кацярына Хілімончык:

– Будзьце здаровыя, радуйцеся жыццю, і няхай падстаў для радасці будзе столькі, колькі вы дорыце людзям на здароўе!

І ўручыла памятныя падарункі Алене Белякала, доктару-акушэр-гінеколагу і Іллі Каваленку, адміністратару сетак ЦРБ.

Ірына КАМАРОВА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

В графике Президента — тема животноводства. Александр Лукашенко посещает хозяйство, где разводят красную породу коров

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершает рабочую поездку в Оршанский район Витебской области, сообщает БЕЛТА. Глава…

36 минут ago

Более 20 тыс. абитуриентов подали документы в вузы за первые два дня приема

В вузы Беларуси за первые два дня основного приема документы подали более 20 тыс. абитуриентов.…

38 минут ago

Прамая лінія

17 ліпеня з 10 да 12 гадзін прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік упраўлення па працы,…

6 часов ago

Караблі жніва і іх экіпажы

Усе сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны ўключыліся ў масавае жніво. У ААТ “Граніт-Агра” ўбіраюць азімы ячмень. Па традыцыі,…

20 часов ago

Дзелавы панядзелак. Новыя ўмовы патрабуюць новага стаўлення да справы

Уборка азімага ячменю, жывёлагадоўля, рэалізацыя рэспубліканскіх праграм, Адзіны дзень інфармавання, запазычанасці за паслугі ЖКГ –…

20 часов ago

Для тых, хто хоча дадатковую пенсію

Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі – гэта даступны спосаб павысіць даход у пенсійным узросце. Больш…

20 часов ago