Віншаванні з юбілеем прымаў Мікалай Шых

25 кастрычніка важкі юбілей адзначае адзін з вопытных работнікаў сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна Мікалай Шых.

Цяпер ён з’яўляецца намеснікам начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а ўвогуле ў гэтай галіне працуе ўжо 29 гадоў, з іх у Дзятлаўскім раёне – больш за 14 гадоў.

Павіншаваць Мікалая Уладзіміравіча з 60-годдзем сабраліся кіраўніцтва раёна і калегі па аграпрамысловым комплексе. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў юбіляру Ганаровую грамату, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў працы, а таксама падзякаваў за эфектыўную і выніковую работу. І гэтаму ёсць прамое пацвярджэнне: менавіта ў сам дзень нараджэння Мікалая Шыха ўпершыню ў гісторыі раёна валавы збор зерневых і зернебабовых культур з улікам рапсу склаў 100 тысяч тон. І гэтая лічба не канчатковая, яна працягвае расці, бо поўным ходам яшчэ ідзе ўборка кукурузы. Як адзначыў сам імяніннік, гэта стала адным з лепшых падарункаў на юбілей.

У гэты знамянальны дзень Мікалай Уладзіміравіч быў адзначаны яшчэ адной прыемнай узнагародай. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з юбілейнай датай старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак уручыў яму грамату Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Уладзімір Фёдаравіч пажадаў імянінніку і надалей заставацца такім жа мэтанакіраваным, старанным, адданым усёй душой сельскай гаспадарцы, падзякаваў за плённае супрацоўніцтва.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

59 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago