Віншаванні для тых, хто дорыць надзею

Шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – прымаў працоўны калектыў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Падзякаваць работнікам за іх самаадданую і запатрабаваную працу прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель.

Тон урачыстасці задала дырэктар цэнтра Таццяна Нікіпорчык, звяртаючыся да сваіх калег:

– Прыемна, што ў час светлых зімовых урачыстасцяў ёсць яшчэ адна цудоўная нагода для віншаванняў – прафесійнае свята сацыяльных работнікаў, якія дораць людзям надзею на лепшае. Вашы паўсядзённыя справы на першы погляд могуць быць непрыкметнымі, але вы робіце каласальную работу, якую ўдзячна заўважаюць падапечныя, іх родныя і суседзі, а яшчэ сваімі клопатамі і дабрынёй вы саграваеце сэрцы тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. Прымайце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.

Музычную паштоўку, багатую на вясёлыя дынамічныя песні, “прафесіяналам шчодрых сэрцаў” падрыхтавалі артысты Дварэцкага дома культуры.

Эстафету віншаванняў прадоўжыў Ігар Кухарэвіч:

– Сваімі працай і ўвагай вы робіце жыцці пажылых людзей і інвалідаў больш камфортнымі і абароненымі, у вас добрыя і светлыя сэрцы, – зазначыў ён, звяртаючыся да сацыяльных работнікаў. – Вялікае дзякуй за пачэсную працу, за тое, што нярэдка ахвяруючы ўласным часам вы дорыце радасць чалавечых стасункаў нямоглым людзям. Няхай усе вашы намаганні вяртаюцца дабром і радасцю да вас і ў вашы сем’і.

Ігару Станіслававічу выпала яшчэ адна прыемная місія – уручыць узнагароды і грашовыя прэміі да іх.

Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта атрымалі спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Зінкевіч і кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Валянціна Баландзіна.

Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама адзначаны сацыяльныя работніцы Ганна Максімава, Ядвіга Ненартовіч, Таццяна Кузняцова, Вольга Раманенка, інспектар па асноўнай дзейнасці Таццяна Журко.

На гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся: падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” уручыла яе старшыня Алена Васкель. Ён дастаўся работніцы, якая першая прышчапілася ад каранавіруснай інфекцыі і стала станоўчым прыкладам для іншых у калектыве, – Людміле Дземаковай.

Наборы карысных бытавых рэчаў на развітанне атрымалі ўсе сацыяльныя работніцы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

27 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

29 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago