Поўную залу гледачоў сабрала мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адкрылі яго юныя барабаншчыцы.
Затым павіталі прысутных вядучыя святочнай праграмы Наталля Маліноўская і Алена Майсюк. Яны пажадалі ажыццяўлення ўсіх мірных планаў, выказалі спадзяванне, што ніхто і нішто не перашкодзіць гэтаму, бо мы — пад надзейнай аховай тых, хто прысвяціў сваё жыццё вайсковай справе, абароне Айчыны.
Сардэчныя віншаванні з нагоды свята выказаў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён, у праватнасці, зазначыў:
– Гэтае свята з’яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку, стойкасці беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Мы схіляемся перад подзвігам нашых землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечвалі стабільнасць у мірныя гады.
Жадаю ўсім шчасця, міру, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Айчыны!
Да віншаванняў далучыўся ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. У сваёй прамове да прысутных ён нагадаў, што наш святы абавязак – шанаваць памяць пра загінулых воінаў, пра гераічныя подзвігі
папярэдніх пакаленняў, захаваць мір, які яны адстаялі цаной уласнага жыцця.
Таму менавіта ў нядзелю, 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, апоўдні ва ўсіх храмах Гродзеншчыны, і нашага раёна ў тым ліку, загучаць званы. Гэтым будзе ўшанавана памяць пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. “Звонам памяці” стартуе абласны патрыятычны праект “Памяць. Адзінства. Перамога”, прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Канцэртную праграму “Абаронцам Айчыны” склалі песенныя і музычныя нумары ў выкананні вядомых артыстаў і калектываў Дзятлаўшчыны: групы “Бархат”, народнага ансамбля музыкі і песні “Ятранка”, Сяргея Малышчыка, Ганны Харлінскай, Таццяны Шостка, Наталлі Бузук, Аксаны Кашляк, Улада Ракуця, Вольгі Кузьма, Ірыны Касацікавай, Дар’і і Вікторыі Кончык, Алены Кашко.
Вельмі цёпла прымалі гледачы выступленні танцавальнага калектыву “Сунічкі” пад кіраўніцтвам Людмілы Хрысценка, дзіцячай цыркавой студыі “Марсі”, а таксама выхаванцаў дзіцячага садка № 2 горада Дзятлава разам з татамі. Доўга не змаўкалі апладысменты Вячаславу Сарачынскаму і яго дачушцы, якія саліравалі ў канцэртным нумары “Тата і дачка”.
А вось тыя, хто не быў на конкурсе “Краса Дзятлаўшчыны-2019”, мелі магчымасць пабачыць нашых прыгажуняў: яны сабраліся зноў разам і падарылі прысутным танцавальны нумар пад вясёлую музыку, настроіўшы залу на святочны лад.
Па водгуках, мерапрыемства атрымалася сапраўды святочным, разнастайным і прыемным.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі чатыры вадзіцелі гаспадаркі – Казімір Рысюк, Леанід Бутэнка, Міхаіл…
На помощь пришли спасатели. Как сообщает МЧС, в деревне Боровики на частном подворье мужчина упал…
Самая актуальная тэма лета – уборка ўраджаю, калі ўсе сілы аграпрамысловага комплексу мабілізуюцца на эфектыўную…
Кантроль жніва, работа сэрвіса 115, рамонт дарог, падрыхтоўка школ да новага навучальнага года, вытворчая бяспека…
Более 130 водителей гродненской компании такси получали зарплату в конвертах. В отношении директора фирмы возбуждено…
Указ Президента Беларуси №234 от 20 июля 2026 года обновил порядок ведения банка данных граждан,…