Віктар Пранюк: “Раён дастаткова паспяховы ў плане развіцця сацыяльнай сферы”

17 кастрычніка з рабочым візітам Дзятлаўшчыну наведаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар Пранюк.

У раённым выканаўчым камітэце Віктар Францавіч сустрэўся са спецыялістамі і пагутарыў аб рабоце і развіцці сацыяльнай сферы Дзятлаўшчыны, паколькі ў Гродзенскай вобласці ён курыруе менавіта гэты кірунак дзейнасці.

– Дзятлаўскі раён, на мой погляд, з’яўляецца дастаткова паспяховым у плане развіцця сацыяльнай сферы, – адзначыў Віктар Пранюк. – Ажыццяўляюцца рамонтныя работы, сур’ёзныя падзвіжкі назіраюцца ў сістэме аховы здароўя, радуе спартыўная галіна, створаны турыстычны інфармацыйны цэнтр і новыя маршруты.

Адзінае, што непакоіць, – гэта пытанні сямейнага недабрабыту, а дакладней, недастатковага ўзаемадзеяння паміж суб’ектамі прафілактыкі. Як я разумею, гэта адбываецца з-за даволі лаяльных адносінаў суб’ектаў прафілактыкі да сваіх падапечных – сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы. Здаецца, што ўсё мы ведаем, усё бачым, а на самой справе не прымаюцца дастаткова жорсткія, рашучыя меры, таму ёсць пэўныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць. На сёння высновы суб’ектамі зроблены, карэктывы ўнесены. Безумоўна, прынцыповая пазіцыя павінна быць ва ўсіх, не толькі ў аддзела адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, але і ў наймальнікаў, тычыцца гэта і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, і намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Бяда прыходзіць тады, калі ёсць раўнадушша. Калі на месцах людзі не будуць раўнадушнымі, будуць разумець, што сям’і неабходна дапамога, трэба пралячыць бацькоў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і злоўжываюць спіртнымі напоямі, і калі ўсім службам аб’яднаць намаганні, каб дапамагчы такім бацькам, будзе і вынік. Разам з тым мы бачым, што ёсць сем’і, якім ужо або позна, або няма сэнсу дапамагаць, у гэтым плане таксама трэба прымаць рашэнне на карысць дзіцяці. Калі гэтыя рашэнні будуць прымацца дастаткова хутка і аператыўна, тады мы не будзем размаўляць аб тых трагічных наступствах, якія адбываюцца з нашымі непаўналетнімі.

У цэлым жа ад Дзятлаўшчыны ўражанне пазітыўнае: і ад сферы аховы здароўя, і ад адукацыі, і ад спорту, і ад культуры – усё дастаткова дынамічна развіваецца.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

2 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

2 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

5 часов ago