ВІЧ-статус: ведаць, каб жыць

ВІЧ-інфекцыя – хранічнае інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Вызначыць па знешнім выглядзе чалавека ВІЧ-інфекцыю немагчыма. Выключных сімптомаў, характэрных толькі для дадзенага захворвання, няма. Чалавек здольны перадаваць ВІЧ-інфекцыю з таго моманту, як вірус трапіў у яго арганізм. У гэтым і заключаецца небяспека хваробы.

ВІЧ можа трапіць у арганізм чалавека пры неабароненым сэксуальным кантакце з ВІЧ-станоўчым партнёрам; праз кроў (пераважна пры ін’екцыйным увядзенні наркотыкаў); ад ВІЧ-станоўчай жанчыны будучаму дзіцяці пры адсутнасці адпаведнага лячэння.

У нашай краіне толькі 73 працэнты людзей, якія жывуць з ВІЧ, ведаюць аб сваім ВІЧ-статусе. Адной з прычын з’яўляецца недастатковы ўзровень інфармаванасці насельніцтва аб неабходнасці тэсціравання.

Чаму ранняя дыягностыка і лячэнне такія важныя?

Ранняя дыягностыка дазваляе людзям пачаць лячэнне ВІЧ-інфекцыі раней, што, у сваю чаргу, павялічвае іх шансы на доўгае і паўнавартаснае жыццё. Своечасова пастаўлены дыягназ і своечасова пачатае лячэнне з’яўляюцца дзейснымі мерамі ў барацьбе з хваробай.

Людзі, якія прымаюць антырэтравірусную тэрапію, у выніку якой зніжаецца вірусная нагрузка (г. зн. колькасць вірусу ў крыві) да ўзроўню, калі ВІЧ не вызначаецца, з меншай доляй верагоднасці могуць перадаць вірус партнёру, што дае рэальны шанс спыніць распаўсюджванне хваробы.

Лячэнне ВІЧ-інфекцыі – гэта магутны фактар падвойнага дзеяння, які не толькі падаўжае жыццё, але і прадухіляе новыя выпадкі інфіцыравання. Іншымі словамі, ранняе лячэнне зніжае рызыку:

— перадачы ВІЧ (пры невызначальнай віруснай нагрузцы вірус з меншай доляй верагоднасці можа перадавацца іншым людзям);

— развіцця СНІДу – канчатковай стадыі ВІЧ-інфекцыі;

— заражэння і (або) развіцця туберкулёзу, найбольш распаўсюджанага захворвання, частай прычыны смерці ад СНІДу.

ВІЧ-інфекцыя з’яўляецца пакуль невылечным захворваннем, але пры своечасовым звароце па медыцынскую дапамогу і правядзенні неабходнага лячэння інфіцыраваны чалавек можа пражыць доўгае жыццё. Трэба разумець, што тэст на ВІЧ – гэта адзіны спосаб своечасова выявіць захворванне і пачаць лячэнне. Атрымаць кансультацыю і прайсці дыягностыку можна ў любой  медыцынскай установе, якая мае працэдурны кабінет. Інфармацыя аб вашым ВІЧ-статусе з’яўляецца строга канфідэнцыйнай.

Самым папулярным экспрэс-тэстам на ВІЧ з’яўляецца тэст па ўзоры сліны. Вынік будзе гатовы ўжо праз 20 хвілін.

Пры атрыманні станоўчага рэзультату экспрэс-тэста неабходна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову і прайсці паўторнае абследаванне для ўдакладнення дыягназу.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

«Счастья вашему дому». В Кореличах торжественно открыли новостройку на 49 квартир

Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…

16 часов ago

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…

16 часов ago

Александр Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики

Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

16 часов ago

Как в Кореличах отметят областной фестиваль-ярмарку «Дaжынкi-2026»: программа

Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…

16 часов ago

Елена Васкель: “Белорусские женщины доверяют своему Президенту”

Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…

17 часов ago

Шанц дадзены, астатняе – справа асабістая

У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…

17 часов ago