Ветэраны падвялі вынікі дзейнасці

У кінатэатры “Спадарожнік” прайшла дзявятая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання ветэранаў.

Старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар пачаў мерапрыемства з кароткага экскурсу ў дзейнасць арганізацыі: акцыі, экскурсіі, творчасць, дабрачыннасць ‒ словам, усё тое, чым жывуць сучасныя людзі “залатога” ўзросту. Успомнілі і пра тых, каго ўжо не стала ‒ іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

На канферэнцыі было разгледжана некалькі пытанняў: справаздача аб дзейнасці арганізацыі за 2016-2020 гады, даклад рэвізійнай камісіі, і чарговыя выбары раённага савета ветэранаў, дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю. Рашэнні па іх  былі прыняты аднагалосна, а працу аб’яднання прызналі здавальняючай.

У ходзе канферэнцыі слухачы актыўна задавалі пытанні выступоўцам і членам прэзідыума, выказвалі заўвагі і пажаданні адносна працы аб’яднання.

Пасля падвядзення вынікаў наступіла чарга выбарнай часткі канферэнцыі, на якой абралі старшыню, намесніка і адказнага сакратара арганізацыі. Імі адпаведна сталі Міхаіл Губар, Валянцін Абухаў і Ядвіга Гушча.

Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, выказаў словы падзякі аб’яднанню за доўгія гады сумленнай працы і павіншаваў прысутных жанчын з надыходзячым святам.

Марыя ПАПОВА

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago