Ужо не так шмат часу засталося да ўсімі любімых і чаканых навагодніх і калядных святаў. Асноўныя клопаты па іх правядзенні кладуцца на плечы работнікаў культуры.

Каб святочныя мерапрыемствы прайшлі весела і цікава, без здарэнняў, няшчасных выпадкаў, была праведзена сустрэча загадчыкаў клубных установаў, бібліятэк, музея, школаў мастацтваў раёна з зацікаўленымі службамі.

Намеснік начальніка Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка растлумачыў патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі пры правядзенні масавых навагодніх святаў, пра абыходжанне з піратэхнічнымі сродкамі. Усе прысутныя атрымалі наглядную інфармацыю, якую неабходна размясціць на інфармацыйных стэндах у сваіх установах.

Мікалай Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, расказаў пра здаровы лад жыцця, правілы рэспіраторнага этыкету, пажадаў усім не хварэць, а здаровымі і бадзёрымі правесці і адзначыць навагоднія святы.

Навагодняя ноч, пэўна, адзінае са святаў, якое святкуюць да самай раніцы. І не толькі дарослыя, але і дзеці. Віктар Петрукевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, нагадаў работнікам культуры аб правядзенні начных дыскатэк, правілах паводзінаў на іх і адказнасці, якую нясуць бацькі за знаходжанне там непаўналетніх дзяцей.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка і яе намеснік Васіль Шыцько абмеркавалі з прысутнымі падрыхтоўку да навагодніх мерапрыемстваў, акцыю “Навагоднія агні”, узгадалі Закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации