Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае знаёміць нас з цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны.
Па сакрэты даўгалецця работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці накіраваліся да дзятлаўчанкі Веры Калпінскай, якая сёлета адзначыла свой юбілейны 90-ы дзень нараджэння.
З “круглай” датай Веру Андрэеўну павіншавалі таксама актывісты раённага савета ветэранаў, раённых арганізацый ГА “БРСМ” і Таварыства Чырвонага Крыжа, родныя, сябры. Імянінніцы зычылі моцнага здароўя, душэўнай цеплыні, клопату блізкіх людзей. Не абышлося без кветак і падарункаў, у тым ліку музычных.
Са сваімі гасцямі Вера Андрэеўна з задавальненнем падзялілася аноўнымі фактамі біяграфіі і ўласнымі сакрэтамі даўгалецця.
Нарадзілася яна на Піншчыне, у вёсцы Выжлавічы ў вялікай сялянскай сям’і, мела тры сястры і брата.
З асаблівай горыччу юбілярка ўспамінае часы Вялікай Айчыннай вайны, калі тэрыторыя Беларусі аказалася пад нямецка-фашысцкімі акупантамі. Пацярпелі ад зверстваў ворагаў і родныя Выжлавічы. Неяк прапаў нямецкі афіцэр, і захопнікі аб’явілі, што, калі яго не знойдуць, расправяцца з жыхарамі вёскі, а калі змогуць адшукаць – памілуюць іх. Афіцэра знайшлі, а вось фашысцкае “памілаванне” аказалася пустымі словамі. У хуткім часе мясцовых жыхароў пачалі вывозіць у Германію, трапіла туды і Вера, якая цяпер лічыцца малалетнім вязнем вайны. Узгадваць той час Вера Андрэеўна не любіць, называе яго “страшным і бесчалавечным”.
Адукацыя Веры Калпінскай – сем гадоў школы (апошнія чатыры класы заканчвала ў Пінску, дзе жыла сястра) і Пінскі фінансавы тэхнікум. Па размеркаванні выпускніца трапіла на працу ў дзятлаўскі банк. Дзятлаўшчыну, дзе прайшла большая палова жыцця, Вера Андрэеўна лічыць сваёй другой радзімай. Тут яна пазнаёмілася з мужам, нарадзіла траіх дзяцей, дачакалася сямі ўнукаў і трох праўнукаў.
Апошнія 22 гады перад выхадам на пенсію наша зямлячка працавала ў раённым аддзеле статыстыкі галоўным эканамістам.
На заслужаным адпачынку Вера Калпінская таксама не сядзела без справы: трымала свіней і хатнюю птушку, садзіла агарод. Дарэчы, даглядаць градкі і клумбы юбілярка любіць і цяпер, а яшчэ яна з задавальненнем глядзіць па тэлевізары навіны і пазнавальныя перадачы, любіць старыя песні, асабліва адну – з кінастужкі “Вясна на Зарэчнай вуліцы”.
Сакрэтамі свайго даўгалецця Вера Андрэеўна лічыць любоў да працы, клопат блізкіх, рух і ўраўнаважаны характар.
З пазіцыі жыццёвага вопыту маладому пакаленню Вера Калпінская раіць не наракаць на жыццё, а старанна працаваць, берагчы сваю краіну і нашага Прэзідэнта.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлены сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…