Асноўная прычына крадзяжу веласіпедаў – халатнасць гаспадароў, якія пакідаюць свой двухколавы транспарт без нагляду і не прымаюць мер па папярэджанні крадзяжу.

У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта просіць жыхароў раёна беражліва ставіцца да сваёй маёмасці. Не пакідайце веласіпеды без нагляду, абсталюйце іх веласігналізацыяй. Калі вам трэба пакінуць веласіпед без нагляду, прышпіліце яго замыкалай прыладай (лепш – дыяметрам не менш за 15 мм), забірайце з сабой усе свае рэчы.

Не купляйце веласіпеды без дакументаў, бо можаце стаць уладальнікам крадзенага сродка перамяшчэння.

Будзьце пільныя і выконвайце правілы бяспекі для захаванасці сваёй асабістай маёмасці.

Ірына ЯНОВІЧ,

следчы раённага аддзела Следчага камітэта

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации