Велапрабег у Дзятлаве ў памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны

11 мая ў рамках святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзятлаве адбыўся велапрабег з ушанаваннем памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

У велападарожжа ад помніка да помніка па вуліцах райцэнтра накіраваліся спецыялісты сектара спорту і турызму, аддзела адукацыі райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы, педагогі.

– У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь, мы з вамі ўшаноўваем яшчэ і памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія падарылі нам мір і свабоду і аддалі свае жыцці ў барацьбе з фашызмам, – даў старт велапрабегу загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – У знак павагі і пашаны да подзвігаў герояў мы яшчэ раз узгадаем іх біяграфіі і ўскладзём кветкі да мемарыялаў.

У час старту каля помніка Іосіфу Філідовічу ў райцэнтры галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка нагадала ўдзельнікам велавандроўкі аб подзвігу гэтага знакамітага земляка. Адзначыла, што ён быў сувязным Ленінскай партызанскай брыгады, добра ведаў мясцовасць і падказаў партызанам бяспечную лакацыю ў Ліпічанскай пушчы для ляснога шпіталя. Калі ворагі ў час блакады вымусілі Іосіфа Юр’евіча паказаць ім туды дарогу, ён завёў іх у непраходнае балота, за што быў расстраляны, але і карнікі загінулі ў дрыгве.

Ад помніка знакамітаму земляку ўдзельнікі велапрабегу праехалі па вуліцах і цэнтры горада.

Спынілася велакалона ў гарадскім парку каля мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. Факты біяграфіі гэтых абаронцаў беларускай зямлі, якія знайшлі вечны спачын на Дзятлаўшчыне, расказала прысутным дырэктар раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Вераніка Паўлоўская.

Юныя ўдзельнікі велапрабегу падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства.

Арына Ганчар:

– Для мяне было важна ў чарговы раз наведаць помнікі роднага горада, праехаць у велакалоне, даведацца крыху больш аб подзвігах нашых продкаў. Кожны з нас павінен шанаваць родную гісторыю, памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, ганарыцца гэтым, а ў будучым расказваць сваім дзецям.

Яўген Кавальскі:

– Настрой цудоўны. У велазаездзе ўдзельнічаю другі раз. Лічу, што гэта правільна – у знак павагі да памяці загінулых праехаць разам па вуліцах роднага горада.

Як член клуба “Юны журналіст”, які працуе на базе раённай газеты, стараюся ў такія моманты зрабіць фотаздымкі, набрацца ўражанняў, увогуле гэта карысны вопыт для кожнага, хто вядзе актыўнае грамадскае жыццё.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago