Пытанне: скажыце, які кірунак дзейнасці найбольш актуальны для праваахоўнікаў цяпер, на пачатку вясны?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:
– У час правядзення вясновых палявых работ мы дапамагаем сельскагаспадарчым арганізацыям нашага раёна прадухіляць крадзеж насення, гаруча-змазачных матэрыялаў, запасных частак да сельгастэхнікі, угнаення. Ад гэтага залежыць харчовая бяспека нашай краіны. Нагадваю, што за дробны крадзеж прадугледжана адміністрацыйная адказнасць да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт, за крадзеж маёмасці на агульную суму больш за 10 базавых велічыняў – да трох гадоў пазбаўлення волі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#РОВД #Дятловщина #милиция