Пытанне: якое пакаранне прадугледжана за здабычу пяску ў кар’ерах без адпаведнага дазволу?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:

– Згодна з часткай 3 артыкула 16.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за самавольнае карыстанне нетрамі для фізічных асоб прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 4 да 30 базавых велічыняў. Для таго, каб законна здабываць пясок, неабходна звярнуцца з заявай да землекарыстальнікаў кар’ераў, напрыклад, у КСУП “Войневічы” і “Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”, кіраўніцтва якіх павінна даць на гэта дазвол, прадаставіўшы адпаведную выпіску. Пры яе наяўнасці любы грамадзянін можа свабодна здабываць неабходную колькасць пяску для асабістых патрэбаў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Адказны працаўнік, выдатны сем’янін
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Профилактика – ключ к безопасности

Похожие публикации