Пытанне: што неабходна, каб стаць паляўнічым?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:

– Спачатку будучаму паляўнічаму трэба звярнуцца ва УП “Белдзяржпаляванне” або ў лясгас па месцы жыхарства для праходжання падрыхтоўкі і здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену, неабходнага для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання.

Каб набыць стрэльбу, спатрэбяцца дазвол з міліцыі і медыцынская даведка.

Далей неабходна напісаць заяву ў РАУС па месцы жыхарства аб атрыманні дазволу на набыццё гладкаствольнай стрэльбы. Папярэдне трэба аплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры адной базавай велічыні за яго выдачу. Да заявы і квітанцыі аб аплаце неабходна прыкласці медыцынскую даведку. Пры сабе мець пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, дзяржаўнае пасведчанне на права палявання і дзве каляровыя фатаграфіі памерам 3 × 4 см.

Акрамя гэтага, вас абавязкова наведае ўчастковы, каб праверыць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі. Для гэтага дастаткова купіць і ўсталяваць сейф або металічную скрыню, якая замыкаецца.

Пасля набыцця стрэльбы яе трэба зарэгістраваць у 10-дзённы тэрмін. Для гэтага неабходна прыйсці ў РАУС па месцы жыхарства з набытай зброяй і дакументамі на яе і атрымаць дазвол на захоўванне. За гэта давядзецца заплаціць яшчэ дзве базавыя велічыні.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации