Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні і ўвагнутасці дзвярэй, капота. Як паступіць у дадзеным выпадку?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Уладзіслаў Трафімовіч:

– Неабходна звярнуцца на лінію 102 ці да ўчастковага інспектара міліцыі. Па дадзеным факце будуць праведзены працэсуальныя дзеянні, устанаўленне абставін учынку для выяўлення вінаватай асобы. Пры наяўнасці ў такога чалавека намеру на ўчыненне хуліганскіх дзеянняў будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці. За такое злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту, грамадскіх работ, папраўчых работ, абмежавання волі тэрмінам да пяці гадоў, а таксама пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga