Ведае ўчастковы. Як падманваюць пенсіянераў?

Пытанне: апошнім часам выяўляецца шмат выпадкаў падману махлярамі людзей. Асабліва часта на іх хітрасці трапляюць сталыя грамадзяне. Як можна іх засцерагчы?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:

– З кожным годам ашуканцы прыдумляюць новыя спосабы для падману пенсіянераў, якія з’яўляюцца самай неабароненай групай насельніцтва з-за іх даверлівасці і адкрытасці, слабой інфармаванасці па шэрагу пытанняў, няведання заканадаўства, няўмення карыстацца сучаснымі тэхналогіямі.

Самымі распаўсюджанымі спосабамі махлярстваў, пра якія неабходна расказаць сваім пажылым сваякам, з’яўляюцца:

— візіт дадому пад выглядам прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый;

— тэлефонныя званкі з загадзя лжывай інфармацыяй (з просьбай аб дапамозе, патрабаванні пагашэння запазычанасці);

— падман-рассылка (паведамленні пра выйгрыш, доступ паслуг праз адпраўку паведамленняў);

— сеткавы маркетынг (прапанова “выгадна” набыць лекі, сродкі бытавой хіміі і г. д.).

Памятайце: ваша бяспека шмат у чым залежыць ад вас саміх і асабліва ад вашай пільнасці. Аб вядомых выпадках махлярстваў можна паведаміць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 102. Таксама па ўсіх пытаннях можна звяртацца на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі, які праводзіцца штотыдзень па серадах на грамадскіх пунктах аховы правапарадку ў горадзе з 17.00 да 20.00, у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

З рэдакцыйнай пошты. Калі льецца душэўная песня, вёска яшчэ жыве

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у вёсцы Зарой розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і…

5 часов ago

Белорус Евгений Коваленок завоевал бронзу чемпионата Европы по параплаванию

Белорус Евгений Коваленок стал бронзовым призером чемпионата Европы по плаванию среди спортсменов с ограниченными возможностями,…

6 часов ago

Пытанне – адказ. Дзе атрымаць дублікат пасведчання?

Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу…

7 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Дыяменты ў турыстычнай скарбніцы Гродзеншчыны

Урадам Рэспублікі Беларусь была прынята Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Адной з ключавых яе…

8 часов ago

Александр Лукашенко предложил компаниям Владимира Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…

10 часов ago

Асабістае меркаванне. Усе мы – адзін народ

17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята…

11 часов ago