Пытанне: ці прадугледжана дадатковая абарона асоб, якія пацярпелі ад дамашняга насілля, акрамя штрафу і адміністрацыйнага арышту?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:
– Так, прадугледжана. Адным з яе відаў з’яўляецца вынясенне абароннага прадпісання на тэрмін да 15 сутак. Згодна з гэтым дакументам правапарушальнік не мае права на працягу 15 сутак наведваць жыллё ахвяры дамашняга насілля. Зыходзячы з асобы правапарушальніка, абставінаў сямейнага скандалу, абароннае прадпісанне можа быць прадоўжана на тэрмін да 30 сутак.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga