Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за выраб і набыццё самагону?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Лазута:

– У першую чаргу, неабходна памятаць, што ў Беларусі забаронены выраб, у тым ліку для ўласных патрэбаў, і продаж самагону, апаратаў для яго вырабу і брагі. У адпаведнасці з арт. 13.27 КоАП Рэспублікі Беларусь за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыката для іх (брагі), а таксама захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, пагражае штраф да 5 базавых велічыняў з канфіскацыяй моцных прадукцыі і апаратаў. Акрамя гэтага, за набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыката для іх вырабу (брагі) таксама пагражае штраф у памеры да 5 базавых велічыняў з іх канфіскацыяй.

Важны момант: згодна з заканадаўствам моцнымі алкагольнымі напоямі лічацца тыя, дзе доля этылавага спірту складае 28 і больш працэнтаў, яны выраблены шляхам зброджвання сыравіны і наступнай перагонкі.

Нельга распаўсюджваць таксама і іншыя напоі моцнасцю больш за 7 градусаў. Што тычыцца настоек і налівак, то іх не забараняецца рабіць, але сыравіну (травы, ягады, садавіну) дазволена заліваць толькі набытым у магазіне алкаголем, самагон у дадзеным выпадку забаронены.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации