Ведае ўчастковы. Сабака бывае кусачы

Пытанне: куды тэлефанаваць, калі з-за безнаглядных жывёлаў страшна ўвечары выйсці на вуліцу?

Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Сяргей Клімчук:

– Для пачатку варта ўдакладніць, што адлоў безнаглядных жывёлаў знаходзіцца ў падпарадкаванні жыллёва-камунальнай арганізацыі. Менавіта работнікі ЖКГ збіраюць заяўкі, а затым і вырашаюць праблему. Праваахоўнікі ўступаюць у справу, калі было парушана адміністрацыйнае ці крымінальнае заканадаўства.

Як правіла, да нас звяртаюцца ў тых выпадках, калі ўладальнікі сабак (у абсалютнай большасці) не выконваюць устаноўленыя законам патрабаванні іх выгулу, а за гэта прадугледжаны штраф. Да прыкладу, многія не надзяваюць на сабаку наморднік і проста выпускаюць пагуляць. Далёка не ўсе суседзі з захапленнем і разуменнем ставяцца да такіх шпацыраў і паведамляюць пра дадзеныя факты ў дзяжурную часць. На месца выбываюць супрацоўнікі аддзела, каб правесці праверку і ўстанавіць гаспадара, які парушыў правілы. Калі на працягу 10 дзён гэтага зрабіць не атрымліваецца, то праверка спыняецца, але звесткі аб безнагляднай жывёле перадаюцца ў ЖКГ для рэагавання.

Калі ж спушчаны сабака, да прыкладу, задушыў суседскіх курэй або гусей, то рашэнне аб прыцягненні да адказнасці і яе форме вырашае ўжо суд.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю па вызначаным пытанні або па іншых, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, вы можаце звярнуцца непасрэдна ў АУС Дзятлаўскага райвыканкама, або на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі штотыдзень па серадах: у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00, у горадзе з 17.00 да 20.00.

Ірына КАМАРОВА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

21 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

21 час ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

23 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

23 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago