Пытанне: рэкламадаўцы, якія расклейваюць аб’явы на слупах, фасадах будынкаў, прыпынках, дзвярах пад’ездаў, дзейнічаюць законна?
Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Андрэй Кашырэц:
– Часцей за ўсё такім чынам завабліваюць пакупнікоў або заказчыкаў фірмы-аднадзёнкі або фізічныя асобы. Звязацца з імі можна толькі па нумары вызначанага тэлефона, іншыя кантактныя даныя на папяровых рэкламках не ўказваюцца. Сур’ёзныя рэкламадаўцы размяшчаюць аб’явы ў газетах, на сайтах, у сацсетках і нават камунальных жыроўках. Наўрад ці жыхарам дома або пад’езда падабаецца назіраць за тым, наколькі затрапезнымі становяцца дзверы або сцены дамоў, заляпаныя выцвілымі лісткамі. Акрамя таго, такія аб’явы не толькі парушаюць эстэтычны выгляд, пашкоджваюць маёмасць, але і з’яўляюцца незаконнымі. Рэкламныя буклеты дапускаецца размяшчаць толькі ў строга адведзеных для гэтага месцах – на рэкламных шчытах і дошках аб’яваў.
За расклейку рэкламных лістовак ва неўстаноўленых для гэтага месцах прадугледжана прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 2 арт. 22.10 КоАП Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, а гэта – штраф у памеры да 25 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 50, на юрыдычную асобу – ад 20 да 100.
Пры гэтым каля многіх пад’ездаў размешчаны спецыяльныя дошкі інфармавання, на якія клеіць аб’явы якраз дазволена. Акрамя таго, ёсць паштовыя скрыні, куды таксама можна апусціць рэкламны праспект.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю па вызначаным пытанні або па іншых, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, вы можаце звярнуцца непасрэдна ў АУС Дзятлаўскага райвыканкама, або на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі штотыдзень па серадах: у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00, у горадзе з 17.00 да 20.00.
Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…
Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…