Пытанне: наколькі небяспечны хуліган з лазернай указкай і што яму за гэта можа быць?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– З лазернымі ўказкамі трэба быць вельмі асцярожнымі. Іх выкарыстанне ў Беларусі рэгламентуецца заканадаўствам, якое забараняе прымяненне такіх указак супраць транспартных сродкаў і людзей. За асляпленне экіпажаў самалётаў, цягнікоў ці вадзіцеляў, а таксама прычыненне шкоды здароўю (апёкі вачэй) прадугледжана крымінальная ці адміністрацыйная адказнасць з 14-і гадоў.
Катэгарычна забаронена накіроўваць лазерны прамень на самалёты, цягнікі і аўтамабілі (арт. 309 КК Рэспублікі Беларусь). Нельга свяціць лазерам у вочы людзям ці жывёлам з-за рызыкі пашкоджання сятчаткі і апёкаў. За хуліганскія дзеянні з лазернай указкай прадугледжана крымінальная адказнасць (арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь) або адміністрацыйная (арт. 10.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў ці арышт да 15 сутак).
Выкарыстоўваць можна толькі сертыфікаваныя прылады, не свяціць бесперапынна больш за дзве хвіліны. За парушэнні, якія прывялі да цяжкіх наступстваў, прадугледжаны сур’ёзныя меры пакарання. Бацькі нясуць адказнасць за дзеянні сваіх дзяцей.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…